Вера Бурлак (нар. 2 красавіка 1977, Кіеў; Псеўданімы: Джэці) — беларуская паэтэса, літаратуразнаўца.

Вера Бурлак
Вера Бурлак на ўручэнні Прэміі Дэбют у Мінску 26 сакавіка 2019 года
Вера Бурлак на ўручэнні Прэміі Дэбют у Мінску 26 сакавіка 2019 года
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Вера Юрьевна Бурлак
Дата нараджэння 2 красавіка 1977(1977-04-02) (47 гадоў) ці 1977[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Віктар Жыбуль
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратуразнаўца, перакладчыца, паэтка
Мова твораў беларуская
Прэміі

Біяграфія

правіць

Скончыла музычную школу па класе фартэпіяна, філалагічны факультэт БДУ (2001), аспірантуру (2004). Кандыдат філалагічных навук (2005), сфера даследавання — дзіцячая літаратура «срэбнага веку»[2]. Выкладае рускую літаратуру ў БДУ. З 1997 года нязменна галоўная рэдактарка самвыдавецкага часопісу «Вясковыя могілкі»[2]. Жыве ў Мінску.[2]

Творчасць

правіць

Вершы піша з дашкольных гадоў, актыўна друкавацца пачала ў 2001 годзе. Аўтар кніг паэзіі «За здаровы лад жыцьця!»[2] (2003), «Забі ў сабе Сакрата!» (2008, сумесна з мужам Віктарам Жыбулем), кнігі прозы «Творы соннага жанру» (2011), аўдыёкнігі Phantom of the Literature (2006). Кнігу «Дзеці і здані» (2012) склалі вершы, замалёўкі і п’ескі, асобныя творы вызначаюцца іранічнай танальнасцю, разбурэннем літаратурных стэрэатыпаў, эксперыментальным пошукам.

Займаецца літаратуразнаўствам, даследуе паэзію для дзяцей, выдала манаграфію «Детская поэзия Серебряного века: Модернизм» (2004). Зрабіла шэраг перакладаў паэзіі і прозы з англійскай, рускай, украінскай моў. У яе перакладзе выйшла кніга Льюіса Кэрала «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там Аліса».

Творы Веры Бурлак перакладалі на англійскую, нямецкую, польскую, рускую, украінскую, чэшскую і мову эсперанта.

Выступае як аўтарка і выканаўца ўласных песень, як вакалістка і інструменталістка (гітара, клавішы) арт-панк-гурту «Засралі казарму». Супрацоўнічае з «ансамблем непапулярнай музыкі» «Рацыянальная дыета». Выканаўца галоўнай ролі ў п’есе «Янко крУль албАнскай» Іллі Зданевіча, пастаўленай гэтым калектывам.

Удзельнічала ў міжнародных праектах «Вечар маладых паэтаў Беларусі» (Расія, Масква, 2001), «Сувязьразрыў» (Украіна-Беларусь, 2004), «Парадак слоў» (Мінск, 2006, 2007), «Дні беларускай і шведскай паэзіі» (Мінск-Гродна-Пінск, 2007), «Месяц аўтарскага чытання» (Брно, 2007) і інш.

Прэміі і ўзнагароды

правіць

Лаўрэатка Прэміі Шэрмана — 2018 за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там Аліса». Уручэнне прэміі адбылося 25 кастрычніка 2018 года. Лаўрэатка прэміі Цёткі ў намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» за кнігу вершаў «Фантазюркі».

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #1081313714 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 чэрвеня 2024.
  2. а б в г Мартысевіч М. Мармазяўр…

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць