Ціхан Валер’евіч Чарнякевіч
Ціхан Валер’евіч Чарнякевіч (нар. 22 студзеня 1986, Пінск) — беларускі літаратуразнавец, крытык.
Ціхан Валер’евіч Чарнякевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 студзеня 1986 (37 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, літаратурны крытык |
Месца працы | |
Альма-матар |
Біяграфія правіць
Скончыў факультэт беларускай філалогіі і культуры БДПУ па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура. Журналістыка» (2008), магістратуру (2009) і аспірантуру пры ім (2012). У 2008—2011 гадах супрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва» (з 2010 года — загадчык аддзела крытыкі і бібліяграфіі). У 2011—? гадах рэдактар аддзела крытыкі часопіса «Маладосць». Працаваў у Саюзе беларускіх пісьменнікаў.
З 2022 года — прэс-сакратар Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў[1].
Творчасць правіць
Аўтар бібліяграфічнага даведніка «Пераклады твораў замежнай літаратуры ў часопісе „Крыніца“ (1988—2003)» (Мінск, 2010), укладальнік і каментатар кніг «Максім Багдановіч: вядомы і невядомы» (Мінск, 2011) і «Лявон Савёнак „Творы“» (Мінск, 2012), аўтар дзясяткаў артыкулаў. Перакладае з украінскай, польскай і англійскай моў.
Зноскі
- ↑ Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў . Белліт (7 снежня 2022). Праверана 1 снежня 2023.