Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў (МСБП) — добраахвотная няўрадавая грамадская арганізацыя беларускіх літаратараў. Заснаваная ў 2022 годзе ў Вільнюсе (Літва). Кіраўнік — Дзмітрый Плакс, прэс-сакратар — Ціхан Чарнякевіч.

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў
Тып грамадская арганізацыя
Год заснавання 2022 гг.
Размяшчэнне Літва, Вільнюс, Krokuvos g.53-3, LT-09306
Ключавыя фігуры Дзмітрый Плакс, Ціхан Чарнякевіч
Сфера дзейнасці добраахвотная няўрадавая грамадская арганізацыя беларускіх пісьменнікаў
Вэб-сайт bellit.info/about

Мэты правіць

Мэтай арганізацыі з’яўляецца пашырэнне прасторы беларускай літаратуры ў свеце, інфармаванне беларускіх літаратараў і грамадскасці, абарона аўтарскага права, арганізацыя літаратурных мерапрыемстваў, адукацыйных праектаў у сферы літаратуры і літаратуразнаўства як у Беларусі, так і па-за яе межамі[1].

Гісторыя правіць

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў паўстаў з ініцыятывы пісьменніка і перакладчыка Дзмітрыя Плакса[1].

Арганізацыя праводзіць агляд парушэнняў моўных правоў у Беларусі[2][3].

Дзякуючы працы Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў быў запісаны шэраг аўдыёкніг беларускіх пісьменнікаў[4].

У 2023 годзе Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвясціў пра правядзенне конкурса да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання «Маладняк»[5].

Зноскі