Валерый Мікалаевіч Гапееў

беларускі пісьменнік

Валер Гапееў, поўнае імя Валерый Мікалаевіч Гапееў (нар. 6 лютага 1963, Восава, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі пісьменнік, журналіст.

Валерый Мікалаевіч Гапееў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 6 лютага 1963(1963-02-06) (60 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст, настаўнік
Мова твораў беларуская[1]
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія Правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Балатнянскай сярэдняй школе, потым — у Мінскім электратэхнікуме сувязі (цяпер — каледж сувязі) па спецыяльнасці «радыёсувязь і радыёвяшчанне». Працаваў майстрам у вучылішчы ў Казахстане, служыў у савецкай арміі (1982—1984). Пасля працаваў на «Інтэграле».

У 1992 годзе пераехаў з сям’ёй у Івацэвічы, працаваў на заводзе. Тым жа часам пачаў пісаць прозу. Працаваў у раённай газеце пазаштатным карэспандэнтам. У 1995 годзе запрошаны на працу карэспандэнтам у новаствораную «Газету Уладзіміра Кудзінава» (пасля — «Газета для вас»). У 1997 годзе перайшоў на працу ў раённую газету «Івацэвіцкі веснік». Працаваў у рэдакцыі раённай газеты карэспандэнтам, загадчыкам аддзела, адказным сакратаром. Звольнены «па пагадненні бакоў» у лістападзе 2021 года.

Са снежня 2006 года быў сябрам праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі, у ліпені 2013 года выйшаў з яго[3]. У чэрвені 2015 года прыняты ў незалежны Саюз беларускіх пісьменнікаў[4].

Жанаты, у 1989 годзе нарадзіўся сын, у 1998 — дачка.

Творчасць Правіць

 
На XXV Мінскай кніжнай выстаўцы-кірмашы. Раздача аўтографаў

Першыя публікацыі — невялікі рускамоўны трылер «…И два в остатке» і, у іншым нумары, кароткія замалёўкі па-беларуску выйшлі ў 1994 годзе ў часопісе «Крыніца». Потым апавяданні друкавалі часопісы «Першацвет» і «Маладосць» (апавяданне «Абсалютнае жаданне») у 1995 годзе. Таксама ў газетах друкаваліся карацелькі (гумарэскі). Пазней, у 1999—2001 гадах апавяданні публікаваў часопіс «Бярозка», такім чынам акрэсліўся асноўны кірунак творчасці — творы для падлеткаў. У тым самым кірунку і першая кніга — «Пастка на рыцара» (2002). Пасля быў доўгі перапынак у творчасці.

У 2005 годзе напісаў асабісты ліст Анатолю Зэкаву, як водгук на яго артыкул у «Літаратуры і мастацтве» пра літаратуру для падлеткаў, з дазволу аўтара ліст апублікаваны Леанідам Галубовічам у «Літаратуры і мастацтве», што распачала дыскусію пра гэты кірунак у беларускай літаратуры.

З 2008 года пачынае актыўнае супрацоўніцтва з часопісам «Маладосць», дзе публікуюцца аповесці для старшакласнікаў «Усё цудоўна, або Урок бяспечнага сэксу», «Лёшкава каханне, або Віртуальнае дрэва рэальнасці», «Доказ закона прыгажосці», «Трафік для паэта», «Ведзьміна тоня» і іншыя.

Паводле Валера Гапеева, ён піша для падлеткаў, бо крыўдна за бібліятэкі і планы пазашкольнага чытання, дзе ўсё тыя ж творы, што і чвэрць стагоддзя таму, тыя ж прынцыпы і ідэалогія, быццам спыніўся час і літаратура, або для дзяцей і падлеткаў не надта хочуць пісаць. Пісьменнік перакананы, што няма дзіцячых праблем, а ёсць праблемы нашых дзяцей, яны перажываюць іх таксама балюча як дарослыя свае, гэта ён хоча данесці і да юнага, і да сталага чытача[5].

Асобныя крытыкі станоўча адгукаюцца на творы Валера Гапеева, лічаць яго кнігі добрымі[6], адзначаюць высокі ўзровень твораў[7], некаторыя, паасобныя творы называюць не надта ўдалымі, сентыментальнымі[8].

Прызнанне Правіць

Бібліяграфія Правіць

Кнігі Правіць

  • «Пастка на рыцара»: Аповесць, апавяданні / Валерый Гапееў. — Мн.: Юнацтва, 2002. — 189,[2] с.: іл. — ISBN 985-05-0365-3.
  • «Урокі першага кахання»: аповесці / Валерый Гапееў. — Мн.: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 187, [2] с.: іл. — ISBN 978-985-6941-28-6.
  • «Урокі першага кахання»: аповесці / Валерый Гапееў. — Мн.: Літаратура і Мастацтва, 2011. — 187, [2] с.: іл. — ISBN 978-985-6994-11-4.
  • «Ведзьміна тоня»: аповесць / Валерый Гапееў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2012. — 293, [1] с.: іл. — ISBN 978-985-02-1388-4.
  • «Праклён»: раман / Валеры Гапееў. — Мн.: Галіяфы, 2013. — 542, [3] с. — ISBN 978-985-7021-17-8.
  • «Я размалюю для цябе неба»: аповесць, п’еса, апавяданні: рэальнасць, містыка, фантастыка / Валеры Гапееў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2013. — 220, [2] с. — ISBN 978-985-02-1377-8.
  • «Сонечная паляна»: казка / Валеры Гапееў; мастак М. Міцкевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2013. — 66, [4] с.: каляр. іл. — ISBN 978-985-02-1468-3.
  • «Ноч цмока»: раман / Валеры Гапееў. — Мн.: Галіяфы, 2016. — 353, [1] с. — ISBN 978-985-7140-18-3.
  • «Мая мілая ведзьма»: Школьны раман / Валеры Гапееў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2017. — 257 с. — ISBN 978-985-02-1791-2.
  • «Пазл»: раман / Валерый Гапееў. — Мн.: Галіяфы, 2019. — 330, с.: іл. — ISBN 978-985-7209-05-7[13].
  • «Зніч ваўкалака»: прыгоды / Валерый Гапееў; — Мн.: — Мастацкая літаратура, 2020. —222 с.— ISBN 978-985-02-2031-8
  • «І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным або Грак і Монця Хрысцік»: чытво / Валеры Гапееў. — Мн.: Электронная кнігарня, 2020. — 236 с. — ISBN 978-985-7210-42-8
  • «Жэнька — каралева мышак: гісторыі з жыцця адной беларускай дзяўчынкі» / Валеры Гапееў; мастачка Элеанора Ляхновіч. — Мінск: Кніга­збор, 2021. — 112 с. — ISBN 978-985-883-025-0
  • «Вольнеры. Прадвесце»: фэнтэзі / Валеры Гапееў. — «Янушкевіч», 2023.

Артыкулы Правіць

Зноскі

  1. а б https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2014/03/13sak-13.indd_.pdf
  2. а б в г д е http://kb.brl.by/index.php/heritage/item/1363-6-lyutaga-2018-goda-55-gadou-z-dnya-naradzhennya-valeryya-mikalaevicha-gapeeva-1963-pismennika-zhurnalista/1363-6-lyutaga-2018-goda-55-gadou-z-dnya-naradzhennya-valeryya-mikalaevicha-gapeeva-1963-pismennika-zhurnalista
  3. 6 лютага 2018 года — 55 гадоў з дня нараджэння Валерыя Мікалаевіча Гапеева (1963), пісьменніка, журналіста. kb.brl.by (21 студзеня 2018). Праверана 7-4-2021.
  4. Пасяджэнне Рады ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» у чэрвені (+фота)(недаступная спасылка) (25 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2021. Праверана 7-4-2021.
  5. Крэйдзіч А.. Рыцар сучаснага Берасцейскага пісьменства(недаступная спасылка). Брэсцкая абласная газета «Заря» (11 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2018. Праверана 3 сакавіка 2018.
  6. Добра і для многіх: новы раман Гапеева «Пазл». Наша Ніва (9 сакавіка 2019). Праверана 19 мая 2023.
  7. Дзяніс Марціновіч. Сучасная літаратура. Валеры Гапееў (7 верасня 2012). Праверана 19 мая 2023.
  8. Марына Весялуха Зазірнуць за гарызонт // Звязда : газ.. — Мн.: РВУ «Звязда», 2014-03-13. — № 46. — С. 5.
  9. Уручэнне літаратурнай прэміі імя У. Калесніка – 2011. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М.Горкага (26 кастрычніка 2011). Праверана 24 лютага 2018.
  10. У Мінску адкрыты Стральцоўскі фэст і ўручаны «Залаты апостраф» Архівавана 7 лістапада 2017.
  11. Мікола Ляшкевіч. 24 лютага Валерыю Гапееву ўручаць Мядовую прэмію. Беларускае Радыё Рацыя (23 лютага 2018). Праверана 24 лютага 2018.
  12. Лаўрэатам Прэміі Цёткі стаў Валер Гапееў. Наша Ніва (4 мая 2018). Праверана 6 ліпеня 2018.
  13. Кісліцына Г.. Пять убийств в провинции. Почему стоит читать книгу Валерия Гапеева. TUT.BY (4 сакавіка 2019). Праверана 4 сакавіка 2019.(недаступная спасылка)

Спасылкі Правіць