Вольнеры
«Вольнеры» — серыя фэнтэзійна-прыгодніцкіх гісторый пра старшакласнікаў адной з мінскіх школ, па матывах беларускай міфалогіі[1]. Аўтар — Валерый Гапееў.
«Вольнеры» | |
---|---|
Жанр | мастацкая літаратура, прыгодніцкая літаратура і фэнтэзі |
Аўтар | Валерый Мікалаевіч Гапееў |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата першай публікацыі | 2023 |
Выдавецтва | Выдавецтва «Янушкевіч» |
ISBN | 978-83-967190-4-1 |
Сюжэт
правіць«Прадвесце»
правіцьТры старшакласнікі адной з мінскіх школ знаходзяць уваход у іншасвет, дзе дзейнічаюць істоты, багі і духі з беларускай міфалогіі.
Шлях галоўных герояў пачынаецца з жадання вырашыць свае праблемы, а заканчваецца выбарам падарожжа за гранню, напоўненага прыгодамі, выпрабаваннямі і таямніцамі[2].
«Бясконцы дзень»
правіцьСямёра сяброў разумеюць, што іх краіна знаходзіцца пад аўтакратычным прэсам, а народ жыве ў імгле прапаганды. Сямёрка сяброў памятаюць, якой іх краіна была да гэтага. Яны разумеюць, што ў іх ёсць толькі адзіны шанец вярнуць былую волю і былое шчасце. Але напачатку трэба распрацавць план і здзейсніць яго, каб трапіць у іншасвет, дзе знаходзіцца выйсце.
Зло, дзейнічае па сваіх правілах, і яго цяжка перамагчы без парушэння уласных маральных прынцыпаў. Падчас доўгай вандроўкі па іншасвеце героям аповесці давдзяецца шукаць адказы на мноства пытанняў, сярод якіх будзе і надзіва простае: хіба так, як ёсць, нельга жыць і быць у гэтым трошкі шчаслівым? Нібыта ж так добра ў сістэме, дзе табе гарантаваная будучыня і няма клопату пра яе ўладкаванне і дзе ты пазбаўлены ўсякіх мітрэнгаў адносна розных пошукаў.
Выпрабаванні ў іншасвеце надаюць часу іншае асэнсаванне, раскрываюць характары і правераюць душы герояў, у тым ліку выпрабаваннем на здраду[3].
Гісторыя стварэння
правіцьСерыя «Вольнеры» задумана аўтарам як трылогія. Першая частка «Вольнеры. Прадвесце» выйшла ў 2023 годзе. Рукапіс другой кнігі «Вольнеры. Бясконцы дзень» удзельнічаў у конкурсе рукапісаў «Шуфлядка», дзе стаў пераможцам і атрымаў як прыз фінансавую дапамогу для выдання друкаванай кнігі[4].
Другая частка кнігі, «Вольнеры. Бясконцы дзень», пабачыла свет у 2024 годзе.
Адзнакі кнігі і прызнанне
правіцьЗноскі
- ↑ 7 навінак прозы ад беларускіх выдавецтваў . sojka.io. Праверана 18 лістапада 2023.
- ↑ Вольнеры. Прадвесце — Валер Гапееў . Knihauka (6 сакавіка 2023). Праверана 18 лістапада 2023.
- ↑ Валер Гапееў напісаў працяг фэнтэзі “Вольнеры” . Белліт (5 сакавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2024. Праверана 6 лютага 2024.
- ↑ Валеры Гапееў. Вольнеры. Бясконцы дзень (21 кастрычніка 2023). Праверана 18 лістапада 2023.
- ↑ Абвешчаныя пераможцы конкурса “SHUFLADKA” – 2023 у трох намінацыях . Shufladka. Конкурс рукапісаў Pradmova (чэрвень, 2023). Праверана 18 лістапада 2023.