Сем ружаў
«Сем ружаў» — зборнік казак. Аўтар кнігі — Надзея Ясмінска, ілюстратар — Кацярына Дубовік. Выдавецтва «Галіяфы», 2015 год. Для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.
Сем ружаў | |
---|---|
Жанр | Зборнік казак |
Аўтар | Надзея Ясмінска |
Дата першай публікацыі | 2015 |
Выдавецтва | Галіяфы |
Колькасць старонак | 104 |
Ілюстратар | Кацярына Дубовік |
Электронная версія | |
ISBN | 978-985-7021-84-0 |
Сюжэт
правіцьКніга складаецца з сямі чароўных гісторый, якія распавядаюць пра каханне і сяброўства, адвагу, незвычайныя прыгоды і сапраўдныя цуды.
Галоўныя гераіні кнігі — сем дзяўчынак, якім чарадзейкі падаравалі сем ружаў. Пунсовую мусіла знайсці самая цікаўная дзяўчынка, жоўтую — самая кемлівая, белую — самая адданая, кармінавую — самая добрая, блакітную — сціплая, залатую — моцная духам, чорную — самая адважная. Чароўную атмасферу на страронках кнігі ствараюць зачараваныя замкі, эльфы і чарадзейкі, адважныя рыцары і прынцэсы, волаты і гномы...[1].
Змест
правіць- Таямніца Густога лесу, або з чаго ўсё пачалося.
- Пунсовая Ружа і сад вядзьмаркі.
- Жоўтая Ружа і лясная чарадзейка.
- Белая Ружа і чорны рыцар.
- Кармінавая Ружа і кароль эльфаў.
- Блакітная Ружа і скарб волаткі.
- Залатая Ружа і чароўны калодзеж.
- Чорная Ружа і вандроўны музыка[2].
Агучка кнігі
правіцьУ пачатку 2021 года кніга «Сем ружаў» была агучана аўдыёпраектам «Кніжны воз». Агучылі кнігу: Алена Сідарава, Крысціна Дробыш, Андрэй Мілюхін[3]. Музыку стварыў Лёнік Паўлёнік[4].
Прэміі і адзнакі
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Людміла Рублеўская. Надзея Ясмінска. Сем ружаў. Мінск, Галіяфы, 2015 . СБ. Беларусь сегодня (19 лістапада 2016). Праверана 20 лістапада 2023.
- ↑ Сем ружаў . knihi.by (13 сакавіка 2015). Праверана 20 лістапада 2023.
- ↑ Сем ружаў . Беларускія аўдыёкнігі (13 сакавіка 2021). Праверана 20 лістапада 2023.
- ↑ Сем ружаў . Кніжны воз (13 сакавіка 2021). Праверана 20 лістапада 2023.
- ↑ Названыя першыя лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Цёткі . Наша Ніва. Праверана 10 лютага 2018.
- ↑ Топ-10 кніг, якія варта чытаць дзецям па-беларуску . Еўрапейскае радыё для Беларусі (8 лістапада 2019). Праверана 20 лістапада 2023.
Спасылкі
правіцьВонкавыя відэафайлы | |
---|---|
Буктрэйлер да кнігі |