Сем камянёў
«Сем камянё́ў» — кніга беларускага аўтара Аляксея Шэіна. Жанр — мастацкая проза, фэнтэзі. Выдадзена ў 2015 годзе выдавецтвам «Пазітыў-цэнтр».
Сем камянёў | |
---|---|
Жанр | Казка, фэнтэзі |
Аўтар | Аляксей Шэін |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата першай публікацыі | 2015 |
Выдавецтва | Пазітыў-цэнтр |
Колькасць старонак | 416 |
Афармленне | Раман Сустаў |
Электронная версія | |
ISBN | 978-985-6983-53-8 |
Сюжэт
правіцьГалоўны герой кнігі, хлопец па імі Ясь, апынуўся ў дзівоснай краіне Эферыі. Ён імкнецца разгадаць загадку крышталёў, тайна якіх схавана ў вяках, для выратавання жыцця сваёй сяброўкі. Пра прыход героя, якім акажацца сам Ясь, гаворыцца ў старажытных летапісах, якія называюць яго «Дастойным». Толькі ён адзін зможа раскрыць таямніцу Сямі Камянёў[1].
У чароўнай краіне Эферыі хлопцу Ясю даводзіцца змагацца за жыццё сваёй невылечна хворай сяброўкі Міркі. Выпадкова хлопец чуе, што ў гэтай краіне калісьці была крыніца жывой вады. Але, каб яе адшукаць, трэба спачатку знайсці сем камянёў, якія і падкажуць, дзе схавана гэта крыніца.
Сама ж краіна знаходзіцца пад прыгнётам самазванца, які захапіў уладу і несправядліва кіруе народам. І паралельна галоўны герой змагаецца і за вяртанне свабоды краіне Эферыі[2].
Змест
правіць- Першы дзень
- Другі дзень
- Трэці дзень
- Чацвёрты дзень
- Пяты дзень
- Шосты дзень
- Сёмы дзень
Водгукі на кнігу
правіцьЛітаратурны крытык Ганна Янкута пра кнігу кажа, што: «Гэта раман пра цуды, якія, хоць і здараюцца ў дзівосным свеце, закліканыя падкрэсліць, што ў цудзе няма нічога надзвычайнага. А яшчэ — пра прыгоды, перажыць якія таемна марыць ці не кожны захоплены чытач. Падазраю, што ад узросту гэта не залежыць».
Журналіст і адзін з аўтараў праекту Velvet.by Ганна Севярынец выказалася, што «Раман — вельмі цікавы. Неспрактыкаваны чытач знойдзе ў ім асаблівы свет, захапляльны сюжэт і цікавых герояў, спрактыкаваны — выявіць глыбокую хрысціянскую падаплёку. Сем частак рамана, сем цудоўных камянёў, сем дзён стварэння свету, персанажы, у якіх так раптоўна адгадваюцца героі, вядомыя нам паводле зусім іншых гісторыяў... Па-мойму, у беларускай літаратуры нічога падобнага пакуль яшчэ не было. Зусім. І вось з’яўляецца»[1].
Прэміі
правіць- 2017 год — кніга была адзначана Еўрапейскім таварыствам навуковай фантастыкі за лепшы літаратурны дэбют. Прэмія штогод уручаецца прадстаўнікамі Таварыства на Eurocon — еўрапейскім кангрэсе навуковай фантастыкі, які ў 2017 годзе прайшоў у нямецкім Дортмундзе[3]
Намінацыі
правіць- 2016 год — намінавана на літаратурную прэмію Цёткі (заснавальнікі прэміі — Беларускі ПЭН-цэнтр, фонд «Вяртанне», СБП) у намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў»[4].
- 2016 год — намінавана на літаратурная прэмію Ежы Гедройца
- 2016 год — намінавана на літаратурная прэмію «Кніга году»
Зноскі
- ↑ а б Шэін Аляксей. Сем камянёў . Prastora.by. Праверана 24 чэрвеня 2015.
- ↑ Аляксей Шэін кінуў выклік Толкіену і Льюісу — напісаў першае беларускае фэнтэзі . Радыё Свабода (18 красавіка 2015). Праверана 24 чэрвеня 2015.
- ↑ Аляксей Шэін атрымаў міжнародную прэмію за кнігу фэнтэзі . Новы Час (21 чэрвеня 2017). Праверана 22 студзеня 2018.
- ↑ Назван полный список Литературной премии Тетки . Наша Ніва (9 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2016. Праверана 16 сакавіка 2016.