Пагосцкі сельсавет (Бярэзінскі раён)
Паго́сцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Пагост.
Пагосцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Бярэзінскі раён |
Уключае | 45 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Пагост |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 2 876 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 223310 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бярэзінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бярэзінскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Бярэзінскім раёне Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Чэрвеньскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Бярэзінскага раёна. 11 сакавіка 1971 года ў склад Мачаскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Быковічы, Заброддзе, Заклеўе, Карбаўское, Любушаны, Несцяроўка, Уюноўка), у склад сельсавета з Капланецкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бярозаўка, Вяззе, Задуброўе, Клубча, Міластава), з Высакагорскага сельсавета — 4 населеныя пункты (Вярхлёўка, Гацец, Кукарава і Стайчанка)[1]. 22 ліпеня 1985 года скасавана вёска Баравы Мост[2], 25 студзеня 1988 года — вёска Новая Ніва[3], 27 лістапада 1989 года — вёска Абазок[4]. 21 снежня 2007 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Высакагорскага сельсавета (13 населеных пунктаў: вёскі Альшанец, Барсукі, Высокая Гара, Глінішча, Дзевяніца, Замасточча, Карма, Медзенка, Старыя Гумны, Стаўпы, Тылькаўка, Харчычы і Ялоўка)[5]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мачаскага сельсавета (28 населеных пунктаў: аграгарадок Любушаны, вёскі Бабінка, Баравіца, Быковічы, Бярозаўка, Волы, Гужык, Дашніца, Дубраўка, Дулебы, Журавок, Заброддзе, Задор’е, Казлоў Бераг, Калінаўка, Карбаўское, Лосеўка, Мачаск, Несцяроўка, Новыя Прыборкі, Падвосава, Пчэлінск, Рубеж, Старыя Прыборкі, Уюноўка, Хутар, Цярэсіна і Ягадка), таксама ў склад сельсавета з Бярэзінскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (аграгарадок Лешніца, вёскі Навасёлкі і Слабада), у склад Дзмітравіцкага сельсавета перададзены 16 населеных пунктаў (вёскі Альшанец, Барсукі, Высокая Гара, Вяшэўка, Глінішча, Дзевяніца, Журоўка, Замасточча, Карма, Медзенка, Селішча, Старыя Гумны, Стаўпы, Тылькаўка, Харчычы і Ялоўка)[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (30 населеных пунктаў) — 1951 чалавек[7], з іх 93,2 % — беларусы, 5,3 % — рускія, 0,5 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (45 населеных пунктаў) — 2876 чалавек[9].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 22 ліпеня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 23 (1829).
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 25 студзеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 21 декабря 2007 г. № 81 Об упразднении Бродецкого, Высокогорского, Каменноборского, Ляжинского, Якшицкого сельсоветов и изменении границ Богушевичского, Капланецкого, Погостского, Поплавского, Селибского, Ушанского сельсоветов Березинского района
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.