Бярэзінскі сельсавет (Бярэзінскі раён)
Бярэ́зінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — горад Беразіно (не ўваходзіць у склад).
Бярэзінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Бярэзінскі раён |
Уключае | 36 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Беразіно (не ўваходзіць у склад) |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 925 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 223306[1] |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бярэзінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Беразіно. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бярэзінскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Бярэзінскім раёне Магілёўскай вобласці. 27 верасня 1938 года Беразіно атрымала статус гарадскога пасёлка. З 20 верасня 1944 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Чэрвеньскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Бярэзінскага раёна. 7 сакавіка 1968 года Беразіно атрымала статус горада. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ушанскага сельсавета (22 населеныя пункты: аграгарадок Уша, вёскі Баравіно, Беліца, Белічаны, Бярозаўка, Восава, Грады, Дзямешкаўка, Замак, Калюжыца, Клёнаўка, Котава, Крупа, Любач, Ляжына, Мурава, Новая Князеўка, Новая Машчаніца, Снуя, Старая Князеўка, Старая Машчаніца і Сялянка), а ў склад Пагосцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (аграгарадок Лешніца, вёскі Навасёлкі і Слабада)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 1994 чалавекі[3], з іх 95,3 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 0,7 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (36 населеных пунктаў) — 1925 чалавек[5].
Крыніцы
правіць- ↑ Участок моторизированной доставки почты №1 г.Березино — Белпошта. Праверана 25 верасня 2022.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.