Мурава (Бярэзінскі раён)

Му́рава[1] (трансліт.: Murava, руск.: Мурово) — вёска ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бярэзінскага сельсавета.

Вёска
Мурава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 12 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1715
Паштовыя індэксы
223310
Аўтамабільны код
5
Мурава на карце Беларусі ±
Мурава (Бярэзінскі раён) (Беларусь)
Мурава (Бярэзінскі раён)
Мурава (Бярэзінскі раён) (Мінская вобласць)
Мурава (Бярэзінскі раён)

Геаграфія

правіць

Знаходзіцца за 36 км на паўночны захад ад Беразіно, 136 км ад Мінска, на ўсходзе цячэ р. Бярэзіна (прыток р. Днепр), на паўночным захадзе і паўночным усходзе мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Калюжыца і далей па шашы Барысаў—Беразіно.

Планіровачна складаецца з трох вуліц: працяглай дугападобнай, арыентаванай амаль мерыдыянальна, прамалінейнай кароткай і злучанай з імі крывалінейнай кароткай вуліцы, трасіраванай з паўднёвага захаду на паўднёвы ўсход. Забудавана пераважна двухбакова, няшчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Геалагічнае агаленне на правым беразе ракі Бярэзіна паміж вёсамі Мурава і Пабярэжжа з’яўляецца стрататыпам апошняга муравінскага міжледавікоўя, помнік прыроды. Лінзы міжледавіковых адкладаў ускрываюцца ў двух ярах на ўскраіне вёскі[2].

Гісторыя

правіць

На беразе р. Бярэзіна, ва ўрочышчы Замак (яно ж Пагулянка) размешчана гарадзішча 7 ст. да н.э. — 5. ст. н.э. і 6—8 ст. н.э., за 1 км на поўдзень ад вёскі — курган. Гэтыя археалагічныя помнікі сведчаць аб засяленні гэтых мясцін у далёкай старажытнасці.

У 1800 г. вёска Мураўка ўласнасць М. Валовіча, знаходзілася у Ігуменскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі. Па інвентарах 1845 г. Мураўка ў маёмасці графіні Ваньковіч. У сярэдзіне 19 ст. ў складзе маёнтка Калюжаны, уладанне К. Ваньковіча. У 1870 г. вёска ў Белічанскай воласці, 42 жыхары мужчынскага полу. Побач быў аднайменны маёнтак памешчыка Нядзведскага. Паводле перапісу 1897 г. ў вёсцы 28 двароў, 213 жыхароў, у фальварку 5 двароў, 20 жыхароў, у маёнтку 2 двары, 14 жыхароў. У 1908 г. ў вёсцы 33 двары, 243 жыхары, у фальварку 5 двароў, 37 жыхароў.

З 1919 года ў БССР. З 20.8.1924 г. ў Чарневіцкім сельсавеце Барысаўскага раёна, потым з 2.10.1928 г. ў Машчаніцкім сельсавеце Бярэзінскага раёна, Барысаўскай, з 9.6.1927 г. да 26.7.1930 г. Мінскай акруг БССР. У 1933 г. разам з в. Снуя ўвайшла ў калгас імя Кірава. З 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскай барацьбе загінулі 15 вяскоўцаў.

З 20.9.1944 г. ў Мінскай вобласці. У 1954 г. далучана да Чарневіцкага сельсавета Барысаўскага раёна, з 1960 г. ва Ушанскім сельсавеце Бярэзінскага раёна. З 25.12.1962 г. ў Чэрвеньскім, з 6.1.1965 г. зноў у Бярэзінскім раёнах. У 1980 г. ў саўгасе «Уша» (цэнтр — в. Котава), магазін.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Ушанскага сельсавета[3].

Насельніцтва

правіць
  • 1800 год — 26 жыхароў, 6 гаспадарак.
  • 1845 год — 204 жыхары.
  • 1917 год — у вёсцы 248 жыхароў, 37 двароў, у фальварку 88 жыхароў, 11 двароў.
  • 1960 год — 188 жыхароў.
  • 2003 год — 29 жыхароў, 12 гаспадарак.
  • 2008 год — 19 жыхароў, 14 гаспадарак.

Зноскі

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Г. І. Літвінюк. Мурава // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  3. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 23 верасня 2013. (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць