Аляксей Генадзевіч Хацкевіч
Аляксей Генадзевіч Хацкевіч (нар. 1972, Мінск, Беларусь) — беларускі мастак.
Аляксей Генадзевіч Хацкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1972 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Генадзь Хацкевіч |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1972 годзе ў Мінску ў сям’і мастака Генадзя Хацкевіча. У 1990 годзе скончыў Рэспубліканскі каледж мастацтваў імя Ахрэмчыка. У 1997 годзе скончыў аддзяленне манументальнага жывапісу Беларускай акадэміі мастацтваў. У 1997—1999 гадах навучаўся ў школе мастацтваў Масана (Барселона, Іспанія).
Член Саюза мастакоў Беларусі з 2008 года. З 1991 года актыўная выставачная дзейнасць, удзел у міжнародным біенале, плэнерах і сімпозіумах. З 2000 года аўтар і ўдзельнік праекта «Саша и Сирожа» (анімацыя, коміксы, відэа-арт). Заснавальнік кірунку дэкаратыўна-абстрактны рэалізм (Д. А. Р.). Творчыя праекты, працы, інсталяцыі знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях Расіі, ЗША, Германіі, Англіі, Галандыі, Іспаніі, Францыі, Грэцыі, Польшчы, Літвы і Украіны.