Міхаіл Самуілавіч Басалыга
Міхаіл Самуілавіч Басалыга (1 мая 1942, Слуцк, Беларусь) — беларускі савецкі графік[1]. Брат Уладзіміра Басалыгі.
Міхаіл Самуілавіч Басалыга | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 мая 1942 (82 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастак, экслібрысіст |
Жанр | графіка і кніжная графіка |
Вучоба | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1970 скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут[1].
Працуе пераважна ў галіне кніжнай графікі. Вылучаюцца афармленнем: альбом «Гравюры Францыска Скарыны» (1972, саўм. З У. С. Басалыгам: дыплом імя Ф. Скарыны на рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі» і дыплом III ступені на ўсесаюзным конкурсе 1972), кніга «Вершы пяці кніг» Г. Бураўкіна (1976), «Дзень добры, мама» (1977), «Ave Maria» М. Танка (1980, усё ў тэхніцы малюнка тушшу), «Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча (1982, афорт)[1].
У 2006 годзе стварыў ілюстрацыі для выдання трылогіі «На ростанях» Я. Коласа[2][3], таксама працаваў над ілюстрацыямі паэмы «Курган», верша «Хлопчык і лётчык» і іншых Я. Купалы[4][5][6].
Творы знаходзяцца ў Траццякоўскай галерэі (Масква), Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, фондах БСМ, Літаратурных музеях Я. Купалы і Я. Коласа, Слуцкім краязнаўчым музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава[7].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[8].
Зноскі
- ↑ а б в Басалыга Михаил Самуилович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 43. — 737 с.
- ↑ Вокладка кнігі Архівавана 6 сакавіка 2016.
- ↑ Ілюстрацыя М. С. Басалыгі(недаступная спасылка)
- ↑ М. С. Басалыга. «Курган»
- ↑ ВЫСТАВКА «ЯНКА КУПАЛА И ЯКУБ КОЛАС — БЕЛОРУССКИЕ ПЕСНЯРЫ»(недаступная спасылка)
- ↑ Басалыга Міхаіл Самуілавіч Архівавана 21 ліпеня 2012.
- ↑ М. С. Басалыга
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100