Мікалай Фаміч Красінскі
Мікалай Фаміч Красінскі (1891, Вілейка, Віленская губерня, цяпер Мінская вобласць — 23 лістапада 1938) — беларускі тэатральны дзеяч, удзельнік хрысціянскага руху.
Мікалай Фаміч Красінскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1891 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 лістапада 1938 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральны дзеяч |
Тэатр | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкай сям’і. Скончыў 1-ю гімназію ў Вільні, у 1915 годзе юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта.
З 1920 жыў у Вільні. Працаваў настаўнікам і інспектарам у Віленскай духоўнай праваслаўнай семінарыі. Адначасова знаходзіўся на службе ў праваслаўнай духоўнай семінарыі. У асяроддзі віленскіх беларускіх дзеячаў празваны «архімандрытам». У 1922—24 гадах выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі. Адзін з кіраўнікоў і арганізатараў «Беларускай драматычнай майстроўні», дзе ў 1922 годзе паставіў спектаклі «У зімовы вечар» паводле Э.Ажэшкі і «Лес шуміць» паводле У. Караленкі.
У 1923 годзе эміграваў у БССР. Працаваў у Наркамаце асветы БССР. З 1925 года намеснік старшыні секцыі мастацтва і старшыня тэатральнай секцыі Інбелкульта. У 1926—1928 гадах дырэктар БДТ-2; з 1928 — вучоны сакратар Беларускага дзяржаўнага музея. Пісаў аб праблемах культуры ў Зах. Беларусі (у тым ліку ў зборніку «Беларускае мастацтва»).
Арыштаваны ДПУ БССР 14.3.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». На 5 гадоў высланы ў Шадрынск. У 1935 годзе пераехаў у Сарапул. Другі раз арыштаваны 12.6.1938 года. «Тройкай» НКУС Туркменскай ССР 30.10.1938 года прысуджаны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1960 годзе.
Зноскі
Літаратура
правіць- Мікалай Фаміч Красінскі // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 1. — С.538
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікалай Фаміч Красінскі