Віктар Аляксандравіч Гвоздзеў
Віктар Аляксандравіч Гвоздзеў (нар. 18 студзеня 1931, Смаленск) — дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР[1], вучоны ў галіне эканомікі сельскай гаспадаркі, кандыдат эканамічных навук (1981).
Віктар Аляксандравіч Гвоздзеў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Піліп Коханаў | ||||||
Пераемнік | Анатоль Рэвут | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
18 студзеня 1931 (93 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук (1981) | ||||||
Дзейнасць | эканоміка | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьЧлен КПСС з 1956 года. Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў 1954 годзе. З 1954 года галоўны інжынер Стайкаўскай МТС Багушэўскага раёна, дырэктар Зарубскай МТС Дубровенскага раёна, галоўны інжынер Дубровенскай РТС. З 1959 2-і сакратар Дубровенскага, з 1961 года 1-ы сакратар Езярышчанскага райкамаў КПБ. З 1962 года парторг Віцебскага абкама КПБ у Гарадоцкім тэрытарыяльна-вытворчам калгасна-саўгасным кіраванні, з 1963 года намеснік загадчыка сельска-гаспадарчым аддзелам Бюро ЦК КПБ па сельскаму гаспадаранню, у 1966—1969 гадах начальнік Галоўнага кіравання па асушэнні зямель і будаўніцтву саўгасаў на Палессі пры Міністэрстве меліярацыі і воднай гаспадаркі СССР[1].
З кастрычніка 1969 года 1-шы сакратар Гомельскага абкама КПБ. З 1978 года намеснік, з кастрычніка 1979 года 1-шы намеснік Старшыні СМ БССР, адначасова з 1978 года старшыня Дзяржаўнага планавага камітэта БССР[1].
Член ЦК КПБ з 1971 года, член Бюро ЦК КПБ з верасня 1978 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1970 года, Вярхоўнага Савета БССР у 1967—1971 гадах, з 1980 года[1].
У 1982 годзе пераведзены на працу ў Маскву на пасаду намесніка Старшыні Дзяржплана СССР[2].
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя інтарэсы і тэматыка публікацый: арганізацыйна-эканамічныя аспекты міжгаспадарчай кааперацыі; планаванне ў сельскагаспадарчай вытворчасці; арганізацыя вытворчасці кармоў, ялавічыны і інш[2].
Зноскі
правіць- ↑ а б в г Гвоздев Виктор Александрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 141-142. — 737 с.
- ↑ а б Гвоздев, Виктор Александрович Архівавана 4 красавіка 2022. (руск.)
Літаратура
правіць- Белорусская ССР : краткая энциклопедия. В 5 т. Т. 5. — Минск, 1982.
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. [У 12 т.]. Т. 3. — Мінск, 1971.
- Проблемы развития межхозяйственной кооперации и повышения ее экономической эффективности : (по материалам Белорусской ССР) : автореферат диссертации … кандидата экономических наук : 08.00.05 / Гвоздев Виктор Александрович. — Москва, 1981.
- Каталог кандидатских и докторских диссертаций, поступивших в Государственную библиотеку СССР им. В. И. Ленина и Государственную центральную научную медицинскую библиотеку. Вып. 5. ― Москва, 1982.