Іван Міхайлавіч Мазаляка
Іва́н Міха́йлавіч Мазаля́ка (23 мая 1931, в. Яўсеевічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці — 13 мая 2006[1]) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, міністр прамысловага будаўніцтва БССР (1979—1985), намеснік міністра прамысловага будаўніцтва СССР (1985—1987).
Іван Міхайлавіч Мазаляка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Кавалёў | ||||||
Папярэднік | Васіль Шарапаў | ||||||
Пераемнік | Станіслаў Яцута | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Аляксандр Аксёнаў Уладзімір Бровікаў |
||||||
Папярэднік | Мікалай Архіпец | ||||||
Пераемнік | Станіслаў Брыль | ||||||
Нараджэнне |
23 мая 1931 |
||||||
Смерць | 13 мая 2006 (74 гады) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Мінскі аўтамеханічны тэхнікум (1951), Беларускі політэхнічны інстытут (1959)[2].
У 1951—1961 гадах працаваў у будаўнічых упраўленнях домабудаўнічага камбіната №1 у Мінску: майстар, прараб, начальнік участка, намеснік галоўнага будаўніка, начальнік канструктарскага аддзела, галоўны інжынер, пасля сакратар парткама, начальнік камбіната[2]. У 1966—1969 гадах кіраўнік Трэста квартальнай забудовы г. Мінска[2]. З 1969 года намеснік міністра прамысловага будаўніцтва БССР, начальнік вытворча-мантажнага камбіната «Мінскбуд», з 1974 года першы намеснік міністра будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог БССР, з 1979 года міністр прамысловага будаўніцтва БССР[2]. У 1985—1987 гадах працаваў намеснікам міністра прамысловага будаўніцтва СССР. На пенсію выйшаў з пасады міністра будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог БССР[3].
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1971—1975; з 1980), член ЦК КПБ з 1981.
Узнагароды
правіцьЗноскі
- ↑ Мозоляко Иван Михайлович
- ↑ а б в г Мозоляко Иван Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 437. — 737 с.
- ↑ Иван Михайлович Мозоляко. Выпускники Архівавана 28 лютага 2020.