Гро́заўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Камсамольская.

Грозаўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Капыльскі раён
Уключае 34 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Камсамольская
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 336
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Грэскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Грозава. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Грэскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у Капыльскім раёне. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Грэскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Грэскім раёне Мінскай вобласці. 5 сакавіка 1939 года разбуйнены на Грозаўскі (27 населеных пунктаў: вёскі Аксаміты, Балгавічы, Грозава, Грыматаўшчына, Дубейкі, Міхалёўцы, Папоўцы, Слабодка, пасёлкі Балгавічы, Гарнастаева, Гразавок, Зубавічы, Менюны, Каштанава, Красная Горка, Хвойнікі, Цікава, Юраўшчына, Янопаль, хутары Аксаміты, Бор, Выжары, Вясёлае, Г. Балота, Кладкі, Лагодка, Міхалёўцы, Савецкая Краіна і тэрыторыя ветпункта) і Гарнастаеўскі (10 населеных пунктаў: вёскі Астравок, Гарнастаева, Ужа, Яўсеевічы, хутары Астравок, Дэлегатаўшчына, Леткаўшчына, Навасёлкі, Пятроўшчына і пасёлак Свабода) сельсаветы[1]. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гарнастайлаўскага сельсавета[2]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Капыльскага раёна. 24 мая 1960 года ў склад Доктаравіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Астравок, Гарнастайла, Навасёлкі і Ужа)[3]. 27 снежня 1962 года ў склад сельсавета пералічаны 6 населеных пунктаў (Асавец, Калюга, Камень, Карачоўшчына, Падлужжа і Труханавічы) Грэскага сельсавета і 7 населеных пунктаў (Грывень, Жукі, Загараўшчына, Канюхі, Красная Горка, Праснакі і Стараселле) Мусіцкага сельсавета Слуцкага раёна[4]. 19 сакавіка 2008 года цэнтр сельсавета, вёска Грозава, набыў статус аграгарадка. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Камсамольскага сельсавета (16 населеных пунктаў: вёскі Асавец, Баркаўцы, Дунаева, Калюга, Камень, Камсамольская, Кандратавічы, Карачоўшчына, Падлужжа, Пятрылава, Сунаі, Труханавічы, пасёлкі Кісялі, Пукава, Рэпная Града, Хвойнікі)[5]. 6 лютага 2015 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Камсамольская[6].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (18 населеных пунктаў) — 1336 чалавек[7], з іх 94,8 % — беларусы, 3,2 % — рускія, 1,2 % — цыганы[8].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 5 марта 1939 г. О разукрупнении Грозовского сельсовета, Гресского района, Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  6. Решение Копыльского районного Совета депутатов от 6 февраля 2015 г. № 39 О переносе административного центра Грозовского сельсовета в деревню Комсомольская
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.