Падлужжа (Капыльскі раён)

Падлу́жжа[1] (трансліт.: Padlužža, руск.: Подлужье) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Грозаўскага сельсавета.

Вёска
Падлужжа
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
26
Насельніцтва
41 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1719
Аўтамабільны код
5
Падлужжа на карце Беларусі ±
Падлужжа (Капыльскі раён) (Беларусь)
Падлужжа (Капыльскі раён)
Падлужжа (Капыльскі раён) (Мінская вобласць)
Падлужжа (Капыльскі раён)

Размешчана за 27 км на паўночны ўсход ад Капыля і 87 км ад Мінска, 8 км ад шашы Р-23 Мінск-Мікашэвічы. Транспартныя сувязі па шашы Р-91 АсіповічыБаранавічы. Станам на 2010 год Падлужжа налічвала 26 гаспадарак і 41 жыхыроў.

ГісторыяПравіць

Падлужжа вядома з XVI ст. У 1575 г. маёнтак у Навагрудскім павеце і ваяводстве ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. У 1669 годзе сяло, 7 валок зямлі, у складзе маёнтка Старыца, уласнасць Радзівілаў у Капыльскім княстве. У канцы XVIII ст. у Слуцкім павеце Мінскай губерні, уласнасць князя Д. Радзівіла, 4 двары, 23 жыхары. У 1858 г. вёска ў маёнтку Пукава Ігуменскага павета, уласнасць Ёдкі, 75 душ сялян. У 1587 годзе налічвалася 54 двары, 340 жыхароў, хлебазапасны магазін. У 1908 г. Падлужжа ўваходзіць у склад Слуцкага павета, 55 двароў, 324 жыхары. У 1916 г. 62 двары, 313 жыхароў. У 1918 г. адкрыта школа 1-й ступені. З 20.08.1924 г. у Труханавіцкім сельсавеце Грэскага раёна, 66 двароў, 310 жыхароў. У пачатку 1930 г. створаны калгас «Свабода», былі калектызаваны вятрак і кузня. З 08.07.1931 па 12.02.1935 г. у Капыльскім раёне. З 20.02.1938 г. у Мінскай вобласці. З 27.06.1941 г. і па 01.07.1944 знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. Падчас Другой сусветнай вайны загінула 18 жыхароў. З 20.9.1944 г. у Бабруйскай, з 8.1.1954 г. у Мінскай абласцях. З 17.12.1956 г. у Слуцкім раёне. З 05.05.1962 г. у складзе Грэскага сельсавета[2]. З 27.12.1962 г. у складзе Грозаўскага сельсавета Капыльскага раёна[3]. У 1997 г. у Камсамольскім с/с, пасёлак, 41 гаспадарка, 73 жыхары, у калгасе імя Суворава. У 2007 г. 31 гаспадарка, 47 жыхароў, у складзе СВК «Каменскі».

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Камсамольскага сельсавета[4].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области

ЛітаратураПравіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 2. Мінская вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

СпасылкіПравіць