Грэскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Грэ́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Грэск.

Грэскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Слуцкі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Грэск
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 2 290
Грэскі сельсавет на карце
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Грэскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Грэскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у Слуцкім раёне. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Грэскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Грэскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Шышчыцкага сельсавета[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Слуцкага раёна. 11 жніўня 1959 года ў склад сельсавета з Гацукоўскага сельсавета Уздзенскага раёна перададзена вёска Вераб’ёва[2]. 5 мая 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Труханавіцкага сельсавета (6 населеных пунктаў: Асавец, Калюга, Камень, Карачоўшчына, Падлужжа і Труханавічы) сельсаветаў[3]. 27 снежня 1962 года ў склад Грозаўскага сельсавета Капыльскага раёна пералічаны 6 населеных пунктаў Асавец, Калюга, Камень, Карачоўшчына, Падлужжа і Труханавічы)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Грэскага сельсавета было 6 населеных пунктаў[5]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Маяцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Боркі, Ветка, Клешава, Леткаўшчына, Маяк, Мусічы і Шулякі), у склад Гацукоўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Вераб’ёва, Забелы, Ульянаўка, Швяды, Шышчыцы і Яўладавічы)[6].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (12 населеных пунктаў) — 2323 чалавекі[7], з іх 93,5 % — беларусы, 4,3 % — рускія, 1,4 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 2290 чалавек[9].

Станам на 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 157. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Белорусская ССР: административно-территориальное деление на 1 января 1947 года / Информационно-статистический отдел Президиума Верховного Совета БССР. — Минск: Государственное издательство БССР, 1947. — 300 с.