Людміла Канстанцінаўна Сухнат

Людмі́ла Канстанці́наўна Сухнат (нар. 22 ліпеня 1938, в. Капланаўка Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі педагог, савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, міністр асветы БССР (1985—1988), заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь.

Людміла Канстанцінаўна Сухнат
Сцяг7-ы Міністр асветы БССР
1985 — 1988
Кіраўнік урада Уладзімір Бровікаў
Міхаіл Кавалёў
Папярэднік Міхаіл Мінкевіч
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг Міністр народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь
1991 — 1992
Кіраўнік урада Вячаслаў Кебіч
Папярэднік пасада ўведзеная
Пераемнік пасада скасаваная
Нараджэнне 22 ліпеня 1938(1938-07-22) (86 гадоў)
Адукацыя
Узнагароды
Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

правіць

У 1960 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага.

Пасля заканчэння інстытута працавала настаўнікам у сярэдніх школах, затым інспектарам, намеснікам загадчыка Мінскага гарадскога аддзела народнай адукацыі.

З 1970 па 1983 гады працавала У Першамайскім раёне г. Мінска намеснікам старшыні, старшынёй выканкама раённага Савета народных дэпутатаў, сакратаром райкама КПБ.

У 1983—1984 гадах была абраная і працавала сакратаром Мінскага гаркама КПБ.

У 1985 годзе прызначана міністрам асветы Беларускай ССР, а з 1988 года (год рэарганізацыі сістэмы адукацыі рэспублікі) па 1994 год працавала першым намеснікам міністра народнай адукацыі БССР, Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь. У гэты перыяд з 1989 па 1992 Людміла Канстанцінаўна па службовых бавязках непасрэдна кіравала працай Упраўлення прафтэхадукацыі, а з траўня 1991 па студзень 1992 — Міністэрствам народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Літаратура

правіць
  • Органы государственной власти Республики Беларусь (25 августа 1991 г. — 31 декабря 2008 г.) : справочник : в трёх томах / Департамент по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь, Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела; авторы-разработчики: Э. М. Савицкий и др. ; редколлегия: В. И. Адамушко (главный редактор) [и др.]. Т. 1. — Минск : БелНИИДАД, 2019. — 369 с. ISBN 978-985-7131-32-7. — С. 212—213

Спасылкі

правіць