Баравіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Бараві́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Баравіца.

Баравіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Кіраўскі раён
Уключае 26 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Баравіца
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 348
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бабруйскага 2-га раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Кіраўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гарадзецкага сельсавета[1]. 24 чэрвеня 1960 года ў склад сельсавета са скасаванага Лешчанскага сельсавета перададзены вёскі Віктараўка, Вязаўка і Капусціна, з Грыбавецкага сельсавета — вёска Зеляніца[2]. 8 ліпеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хвайніцкага сельсавета, таксама ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Кіраўскага пассавета перададзены 2 населеныя пункты (Гута і Хамічы)[3]. 4 чэрвеня 1965 года з часткі сельсавета (11 населеных пунктаў: Буда, Віктараўка, Вязаўка, Забуднянскія Хутары, Камерава, Капусціна, Новае Заліцвінне, Самадумаўка, Скрыпліца, Старое Заліцвінне і Хвайніца) утвораны Скрыпліцкі сельсавет[4]. На 1 студзеня 1974 года ў склад Баравіцкага сельсавета ўваходзілі 23 населеныя пункты[5]. 23 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Грыбавецкага сельсавета (8 населеных пунктаў: Боркі, Грыбава Слабада, Грыбавец, Грыбавецкае Лясніцтва, Збышын, Пільнікі, Стары Юзін і Шалаёўка)[6]. 22 сакавіка 2013 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны хутар Канёва Ляда[7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 1426 чалавек[8], з іх 74,6 % — беларусы, 23,3 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,4 % — армяне[9]; паводле перапісу 2019 года (26 населеных пунктаў) — 1348 чалавек[10].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  4. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 175. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  7. Решение Кировского районного Совета депутатов от 22 марта 2013 г. № 26-8 Об образовании населенных пунктов{
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.