Скрыпліца (аграгарадок)
Скрыплі́ца[1] (трансліт.: Skryplica, руск.: Скриплица) — аграгарадок (раней вёска) у Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, на рацэ Скрыпліца[2] (прыток Добасны). Знаходзіцца за 15 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Кіраўск, за 85 км ад Магілёва, за 43 км ад чыгуначнай станцыі Беразіна[3]. Каля аграгарадка вадасховішча Скрыпліца.
Аграгарадок
Скрыпліца
| ||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьСкрыпліца ўпершыню ўпамінаецца ў 1760 годзе[4], паселішча старавераў[5]. У Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Бабруйскім павеце Мінскай губерні.
У 1850 годзе слабада Скрыпліца ў складзе маёнтка Качэрыцы (Качэрычы) Бабруйскага павета, уласнасць фон Гоера[6]. Бальшыня жыхароў займалася земляробствам у маёнтку. Пасля 1861 года ў Качэрыцкай воласці Бабруйскага павета. У лютым 1867 года 80 вяскоўцаў палявалі без дазволу ў памешчыцкім лесе. 1 сакавіка 1867 года было аказана супраціўленне пры дазнанні аб самавольным паляванні. У канцы 1891 года вяскоўцы адмовіліся ад выплаты выкупных плацяжоў. Паводле перапісу 1897 года была карчма.
У чэрвені 1908 года сяляне вёскі Скрыпліца ўступілі ў сутычку з лясной аховай памешчыка Булгака, у выніку сутычкі трое сялян былі параненыя і адзін загінуў[5].
У сярэдзіне лістапада 1917 года тэрыторыя ўзята пад кантроль бальшавікамі[7]. З сярэдзіны студзеня 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У канцы лістапада 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР.
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1920-х гадоў адкрыта 4-гадовая школа і гурток ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1933 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Памяць Ільіча».
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Да 4 чэрвеня 1965 года Скрыпліца ўваходзіла ў склад Баравіцкага сельсавета[8].
Насельніцтва
правіць- 1850 год — 24 двары, 217 жыхароў
- 1897 год — 117 двароў, 696 жыхароў
- 1909 год — 123 двары, 707 жыхароў
- 1917 год — 124 двары, 666 жыхароў, з іх 652 беларусы і 14 яўрэяў[9]
- 1959 год — 644 жыхары
- 1970 год — 796 жыхароў
- 1986 год — 233 двары, 702 жыхары
- 2001 год — 192 двары, 578 жыхароў[3]
- 2002 год — 203 двары, 547 жыхароў
- 2009 год — 394 жыхары
- 2019 год — 305 жыхароў[10]
Інфраструктура
правіцьНа 2007 год былі дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама.
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ SgKP 1889, s. 722.
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ Скриплица | Кировский районный исполнительный комитет . kirovsk.gov.by. Праверана 27 лістапада 2024.
- ↑ а б Раздзел: Ад часоў першабытных — 1917 . kirovsk.edu.by. Праверана 27 лістапада 2024.
- ↑ Дапаможнік . Архівы Беларусі.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 17.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
- ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 16.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 28 лістапада 2024.
Літаратура
правіць- Скрыпліца // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004—2021. — С. 55—56.
- Скрыплі́ца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 474. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 24—25. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Ліст карты N-35-108. Выданне 1981 года. (руск.)
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
- Jelski A. Skryplica // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew (польск.). — Warszawa, 1889. — S. 722.
Спасылкі
правіць- Скрыпліца (бел.) (руск.) (англ.) // Сайт Кіраўскага раённага выканаўчага камітэта