Сяргей Мікалаевіч Малінін

Сярге́й Мікала́евіч Малі́нін (13 чэрвеня (31 мая) 190720 мая 1972) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, намеснік старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР, старшыня Дзяржплана БССР (19381944), доктар эканамічных навук, прафесар. Аўтар навуковых прац па эканоміцы і планаванню народнай гаспадаркі.

Сяргей Мікалаевіч Малінін
Сяргей Мікалаевіч Малінін.jpg
Сцяг Намеснік Савета Міністраў Беларускай ССР
1955 — 1958
Кіраўнік урада Кірыл Мазураў
Мікалай Аўхімовіч
Ціхан Кісялёў
Нараджэнне 13 (26) чэрвеня 1907 ці 31 мая 1907(1907-05-31)
Смерць 20 мая 1972(1972-05-20) (64 гады)
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі

БіяграфіяПравіць

У 1929 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Маскоўскі планавы інстытут Дзяржплана СССР (1938).

У 19281936 гадах працаваў навуковым супрацоўнікам і загадчыкам сектарам эканомікі Інстытута арганізацыі і аздараўлення працы ВЦСПС.

З 1936 года і да пачатка Вялікай Айчыннай вайны — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эканомікі Акадэміі навук БССР і намеснік дырэктара па навуковай частцы.

У гады Вялікай Айчыннай вайны — палітрук роты, камісар батальёна, намеснік камандзіра стралковага палка па палітчасці.

У 19441946 гадах лектар палітупраўлення Беларускай ваеннай акругі.

У 1946 — 1947 гадах дырэктар Інстытута эканомікі Акадэміі навук БССР.

З 1947 года на працы ў ЦК КП(б)Б: намеснік начальніка ўпраўлення прапаганды і агітацыі, загадчык аддзела планавых, фінансавых і гандлёвых органаў.

У 19531965 гадах займаў пасаду Старшыні Дзяржплана БССР.

Адначасова ў 19551958 гадах намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР.

У 19661969 гадах рэктар Беларускага інстытута народнай гаспадаркі.

З 1969 года — загадчык кафедры палітэканоміі БДУ.

У 19491952 кандыдат, 1952 — 1966 гадах член ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1958—1966), Вярхоўнага Савета БССР (19511959).

ПрацыПравіць

  • Экономика Белорусской ССР и перспективы ее развития: учебник. Мн., 1960 (в соавторстве);
  • Народное хозяйство Белоруссии на современном этапе: учебник. Мн., 1964;
  • Экономическая история БССР: учеб. пособие / под ред. С.Н. Малинина и К.И. Шабуни. Мн., 1969.

СпасылкіПравіць