Ала Лаўрэнцьеўна Грыб
дзяржаўны дзеяч БССР
А́ла Лаўрэ́нцьеўна Грыб (нар. 15 студзеня 1936, Сочы) — дзяржаўны дзеяч БССР[1].
Ала Лаўрэнцьеўна Грыб | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Аляксандр Аксёнаў Уладзімір Бровікаў Міхаіл Кавалёў |
||||||
Папярэднік | Павел Папоў | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
Нараджэнне |
15 студзеня 1936 (88 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя |
Біяграфія
правіцьЧлен КПСС (1962). Скончыла Кіеўскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (1958), Мінскую ВПШ (1965)[1].
З 1958 года начальнік змены, інжынер лабараторыі, начальнік цэха Мінскай абутковай фабрыкі імя Тэльмана, з 1965 года намеснік начальніка аддзела збыту, намеснік сакратара парткама, сакратар парткама Мінскага вытворчага аб’яднання «Луч», з 1969 сакратар, 2-гі сакратар, 1-ы сакратар Цэнтральнага РК КПБ г. Мінска. З 1978 года міністр бытавога абслугоўвання насельніцтва БССР[1].
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 9—11 скліканняў. Член ЦК КПБ з 1981 года[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Белорусская ССР. Краткая энциклопедия 1982, с. 170.
Літаратура
правіць- Гриб Алла Лаврентьевна // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — С. 170. — 737 с. — 50 000 экз.