Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт тэхналогій і дызайну
Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт тэхналогій і дызайну — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са спецыялізацыяй у галіне лёгкай прамысловасці, якая мае статус нацыянальнага ўніверсітэта і знаходзіцца ў Кіеве.
Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт тэхналогій і дызайну | |
---|---|
Київський національний університет технологій та дизайну | |
Арыгінальная назва | Київський національний університет технологій та дизайну |
Міжнародная назва | Kyiv National University of Technologies and Design |
Заснаваны | 1930 |
Тып | профільны ўніверсітэт |
Рэктар | Іван Міхайлавіч Грышчанка |
Студэнты | 15 000 |
Прафесары | 70 |
Выкладчыкаў | 650 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Метро | Пэчэрска |
Юрыдычны адрас |
вул. Неміровіча-Данчанкі, 2, 01011 г. Кіеў, Украіна |
Сайт | knutd.com.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіць1 кастрычніка 1930 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Кіеўскага політэхнічнага інстытута гарбарнай прамысловасці, створанага рашэннем Вышэйшага савета народнай гаспадаркі УССР на базе Кіеўскага політэхнічнага інстытута. У склад інстытута ўваходзілі 3 факультэты: хіміка-тэхналагічны, механіка-тэхналагічны, інжынерна-эканамічны. У 1930 годзе быў абвешчаны набор на 1 курс. Другі, трэці і чацвёрты курсы былі ўкамплектаваны студэнтамі Кіеўскага, Харкаўскага і Адэскага політэхнічных інстытутаў. У 1930—1931 навучальным годзе ў інстытуце працавалі 32 работнікі прафесарска-выкладчыцкага складу. Першы выпуск спецыялістаў адбыўся ў 1932 годзе. За першыя 5 гадоў інстытут падрыхтаваў 102 інжынеры.
З 1937 года інстытут размяшчаецца па вул. Неміровіча-Данчанкі, 2 (у той час вул. Клоўская, 16), дзе да рэвалюцыі былі казармы Міргарадскага коннага палка. Першапачатковы будынак на вул. Вялікай Жытомірскай быў перададзены пад інтэрнат. За перыяд 1936—1941 гадоў выпуск інжынераў склаў 1158 спецыялістаў. У 1941 годзе быў здзейснены апошні даваенны выпуск інжынераў — 240 спецыялістаў. У час вайны інстытут знаходзіўся ва эвакуацыі. У чэрвені 1944 года інстытут вярнуўся ў Кіеў і стаў рыхтаваць спецыялістаў не толькі з наяўных спецыяльнасцей (хіміка-тэхналагічнага, механіка-тэхналагічнага, інжынерна-эканамічнага профілю), але і яшчэ па двух спецыяльнасцях «Тэхналогія швейнай вытворчасці» і «Тэхналогія трыкатажнай вытворчасці». З гэтага часу інстытут называецца ўжо Кіеўскім тэхналагічным інстытутам лёгкай прамысловасці. Пад гэтай назвай інстытут праіснаваў 48 гадоў.
У 1993 годзе Кіеўскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці быў акрэдытаваны па чацвёртым (вышэйшым) ўзроўні спецыяльнай падрыхтоўкі і перайменаваны ў Дзяржаўную акадэмію лёгкай прамысловасці Украіны, а 30 жніўня 1999 года — у Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт тэхналогій і дызайну. У 2001 годзе ўніверсітэт атрымаў статус нацыянальнага і стаў называцца Кіеўскім нацыянальным універсітэтам тэхналогій і дызайну.
Структура
правіцьФакультэты
правіць- дызайну;
- індустрыі моды;
- мехатроніка і камп’ютарных тэхналогій;
- хімічных і біяфармацэўтычных тэхналогій;
- эканомікі і бізнесу;
- прадпрымальніцтва і права;
- рынкавых, інфармацыйных і інавацыйных тэхналогій (у г. Чаркасы).
Інстытуты
правіць- Вучэбна-навуковы інстытут сучасных тэхналогій навучання;
- Навукова-даследчы інстытут эканомікі.
Каледжы
правіць- Каледж мастацтваў і дызайну;
- Львоўскі каледж індустрыі моды;
- Чарнігаўскі прамыслова-эканамічны каледж.
Спасылкі
правіць- Афіцыйная старонка ўніверсітэта Архівавана 10 кастрычніка 2016.