Эвакуацыя (лац.: evacuatio, ад evacuare — спаражняць, выдаляць) — комплекс мерапрыемстваў па арганізаваным вывазе (вывадзе) з гарадоў персаналу аб’ектаў эканомікі, што спынілі сваю працу ва ўмовах надзвычайнай сітуацыі, а таксама астатняга насельніцтва. Эвакуяваныя людзі пастаянна пражываюць у загараднай зоне да асобага распараджэння. Эвакуацыю варта адрозніваць ад разгрупавання і адсялення.

Эвакуацыя — працэс арганізаванага самастойнага руху людзей непасрэдна вонкі або ў бяспечную зону з памяшканняў, у якіх маецца магчымасць ўздзеяння на людзей небяспечных фактараў пажару.

Згодна з ваеннай дактрынай баяздольных дзяржаў, на першым месцы стаіць эвакуацыя ваенных частак, на другім — ваеннай маёмасці, дакументаў і г. д., і ў апошнюю чаргу — грамадзянскага насельніцтва.