Павел Іванавіч Папоў
Па́вел Іва́навіч Папоў (10 (23) лютага 1916, Петраград — ?) — дзяржаўны дзеяч БССР.
Павел Іванавіч Папоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Ціхан Кісялёў | ||||||
Папярэднік | пасада ўтвораная | ||||||
Пераемнік | Ала Грыб | ||||||
Нараджэнне |
10 (23) лютага 1916 |
||||||
Смерць | невядома | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
З сялян. Член КПСС (1940). Скончыў ВПШ пры ЦК УКП(б) (1949).
З 1937 года ў Чырвонай Арміі. З 1939 года сакратар Бельскага, першы сакратар Цехановецкага райкамаў камсамола Беластоцкай вобласці. З 1941 года ў войсках НКУС. З сакавіка 1944 года сакратар Беластоцкага падпольнага абкама ЛКСМБ. З 1944 года першы сакратар Гродзенскага абкама камсамола. З 1949 года загадчык аддзела, першы сакратар Гродзенскага гаркама, з 1959 года сакратар Гродзенскага абкама КПБ. З 1963 года начальнік Галоўнага ўпраўлення бытавога абслугоўвання і мясцовай прамысловасці пры СМ БССР (у 1965—1966 Галоўнае ўпраўленне бытавога абслугоўвання насельніцтва). З 1966 да 1978 года міністр бытавога абслугоўвання насельніцтва БССР.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5, 7—8 скліканняў. На XXII і XXVII з’ездах абіраўся членам Рэвізійнай камісіі КПБ, на XXVI з’ездзе — членам ЦК КПБ. Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, 3 іншымі ордэнамі, медалямі.
ЛітаратураПравіць
- Папоў Павел Іванавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 8. Паддубнікі — Рабкі / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1975. — С. 94. — 676 с.: іл., карты.