Сяргей Міхайлавіч Кішкін
Сярге́й Міха́йлавіч Кі́шкін (12 (25) верасня 1909, в. Гусь-Жалезны Меленкаўскага павета Уладзімірскай губерні — 14 мая 1993) — дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч БССР. Лаурэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1950).
Сяргей Міхайлавіч Кішкін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Ціхан Кісялёў | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Ціхан Кісялёў | ||||||
Папярэднік | Аляксандр Тарасаў | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Майбарада | ||||||
Пераемнік | Іван Дзёмін | ||||||
Нараджэнне |
12 (25) верасня 1909 |
||||||
Смерць | 14 мая 1993 (83 гады) | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьЗ рабочых. Член КПСС (1930). Скончыў Маскоўскі інстытут сельскагаспадарчага машынабудавання імя Калініна (1935).
У 1924—1930 працаваў на Люберацкім заводзе сельскагаспадарчых машын (Маскоўская вобласць). У 1934—1955 інжынер, галоўны інжынер, начальнік цэха, зборачнага корпуса, аддзела тэхнічнага кантролю Горкаўскага аўтазавода. З 1955 года дырэктар Мінскага аўтазавода, начальнік упраўлення машына- і станкабудавання Саўнаргаса БССР, з 1962 года намеснік старшыні, старшыня Саўнаргаса БССР. З кастрычніка 1965 і да 1974 года намеснік старшыні Савета Міністраў БССР.
На XXII і на XXV з’ездах КПБ абіраўся кандыдатам у члены ЦК, на XXVI—XXVII з’ездах КПБ — членам ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5—8 скліканняў. Узнагароджаны 4 ордэнамі, медалямі.
Літаратура
правіць- Кішкін Сяргей Міхайлавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 5. Зуйкі — Кішы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1972. — С. 613. — 616 с.: іл., карты.