Уладзімір Георгіевіч Каменскі
Уладзі́мір Георгіевіч Каме́нскі (12 ліпеня 1909, с. Нікольскае, Маскоўская губерня — 10 ліпеня 1989) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, вучоны ў галіне будаўніцтва, доктар тэхнічных навук (1965), намеснік старшыні Савета Міністраў БССР (1955—1970).
Уладзімір Георгіевіч Каменскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Кірыл Мазураў Мікалай Аўхімовіч Ціхан Кісялёў |
||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Кірыл Мазураў | ||||||
Папярэднік | Іосіф Рыжыкаў | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
Нараджэнне | 12 ліпеня 1909 | ||||||
Смерць | 10 ліпеня 1980 (70 гадоў) | ||||||
Жонка | Ніна Васілеўна Каменская | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя |
|
||||||
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Мінскі політэхнічны інстытут (1935), інжынер-будаўнік.
Нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і выхадцаў з Беларусі[1]. Бацька працаваў на чыгунцы.
З 1935 года начальнік аддзелаў наркамата мясцовай прамысловасці БССР. З 1939 года на партыйнай працы.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ваенінжынер 3-га рангу.
З 1944 года намеснік наркама жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва БССР, з 1946 года начальнік галоўнага ўпраўлення прамысловага будаўніцтва пры Савеце Міністраў БССР.
З 1953 года міністр гарадскога і сельскага будаўніцтва БССР, у 1958—1959 гадах намеснік старшыні Савета Міністраў БССР[1].
З 1970 года ўзначальваў лабараторыю электратэрмічных працэссаў Інстытута цепла- і масаабмену Акадэміі навук БССР[1].
Член ЦК КПБ у 1956—1971 гадах. Член Рэвізійнай камісіі КП(б)Б у 1949—1952 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1971 гадах[2].
Сям’я
правіцьЖонка Ніна Васілеўна Каменская — беларускі гісторык, член-карэспандэнт АН БССР.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны трыма ордэнамі і шматлікімі медалямі, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
Зноскі
- ↑ а б в Его имя носит наш колледж.
- ↑ Каменский Владимир Георгиевич // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — С. 269. — 737 с. — 50 000 экз.
Спасылкі
правіць- Его имя носит наш колледж (руск.)(недаступная спасылка). Минский государственный профессионально-технический колледж строителей имени В.Г. Каменского. Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021.