Іосіф Іванавіч Рыжыкаў

Іо́сіф Іва́навіч Ры́жыкаў (2 верасня 1893, в. Рацава, Аршанскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя — 10 снежня 1979) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Другую сусветную вайну.

Іосіф Іванавіч Рыжыкаў
Сцяг1-ы міністр жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва БССР
26 сакавіка 1946 — 1953
Кіраўнік урада Панцеляймон Панамарэнка
Аляксей Кляшчоў
Папярэднік ён сам, як наркам
Пераемнік Уладзімір Каменскі
Сцяг1-ы наркам жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва БССР
23 верасня 1944 — 26 сакавіка 1946
Кіраўнік урада Панцеляймон Панамарэнка
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік ён сам, як міністр
Сцяг1-ы Сакратар па лясной прамысловасці Цэнтральнага камітэта КП Беларусі
26 сакавіка 1941 — 26 жніўня 1943
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг1-ы наркам прамысловасці будаўнічых матэрыялаў БССР
26 красавіка 1940 — 26 сакавіка 1941
Кіраўнік урада Кузьма Кісялёў
Іван Былінскі
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Ісаак Кунін
Сцяг1-ы наркам лясной прамысловасці БССР
1937 — ліпень 1938
Кіраўнік урада Кузьма Кісялёў
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Вульф Гайсін
Нараджэнне 2 верасня 1893(1893-09-02)
Смерць 10 снежня 1979(1979-12-10) (86 гадоў)
Партыя УКП(б) (1917)
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч
Гады службы 19421944
Род войскаў партызаны
Бітвы Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Чырвонага Сцяга
Медаль «За абарону Масквы»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 2 верасня 1893 года ў в. Рацава (цяпер — Талачынскі раён, Віцебская вобласць).

У 19041914 гадах працаваў па найму, быў батраком, рабочым[1].

З 1914 года ў арміі, з 1918 года у НК, асобым аддзеле Чырвонай Арміі, начальнік пагранучастка.

З 1923 года на гаспадарчай і партыйнай рабоце, з 1934 года ў Камісіі партыйнага кантролю пры ЦК УКП(б) па БССР, наркам лясной прамысловасці БССР, з 1939 года 1-ы сакратар Гродзенскага райкама КП(б)Б, наркам прамысловасці будматэрыялаў БССР.

У Другую сусветную вайну сакратар ЦК КП(б)Б, узначальваў Заходнюю аператыўную групу ЦК КП(б)Б, упаўнаважаны ЦШПР на Сталінградскім фронце, намеснік начальніка БШПР, прадстаўнік ЦШПР і член ваенсавета Калінінскага і 1-га Прыбалтыйскага франтоў.

З 1944 года — наркам, міністр, а з 1953 года — першы намеснік міністра жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва БССР, гарадскога і сельскага будаўніцтва БССР, у 19581959 гадах — намеснік міністра будаўніцтва БССР.

Член ЦК КПБ у 19291930, 19341938, 19521954 гадах. Член Рэвізійнай камісіі КП(б)Б у 1949—1952 гадах. Член ЦВК БССР у 19311935 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 19471959 гадах.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны шасцю ордэнамі, у тым ліку двума ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі і ордэнам Чырвонага Сцяга, шматлікімі медалямі.

Зноскі

  1. Высшее партизанское командование Белоруссии. С. 51

Літаратура правіць

  • Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941—1944: справочник / Э. Г. Иоффе [и др.]; под общ. ред. д-ра ист. наук проф. Э. Г. Иоффе — Мінск: Беларусь, 2009.— 271 с. — ISBN 978-985-01-0836-4., С. 51—52
  • Рыжиков Иосиф Иванович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 545. — 737 с.