Аляксандра Фёдараўна Нічыпар

дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч БССР

Алякса́ндра Фёдараўна Нічы́пар (1916, с. Мядзведкі Тульскай вобласці — ?) — дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч БССР.

Аляксандра Фёдараўна Нічыпар
Сцяг Міністр лёгкай прамысловасці БССР
1965 — 1972
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Марыя Конанава
Нараджэнне 1916
Смерць невядома
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Леніна

Біяграфія правіць

Член КПСС (1948). Скончыла Маскоўскі тэкстыльны інстытут (1939).

Працоўную дзейнасць пачала ў 1931 годзе на фабрыцы ў Серпухаве, з 1939 года працуе намеснікам начальніка фабрыкі Монінскага камвольнага камбіната, у 1940—1941 гг. эканамістам планавага аддзела Наркамата тэкстыльнай прамысловасці БССР. У Вялікую Айчынную вайну працуе нарміроўшчыцай, планавіком, начальнікам аддзела на прадпрыемствах Серпухава, Бійска, Чалябінска, у 1945—1953 гг. — начальнікам планавага аддзела Белгалоўтэкстыльснаба, затым начальнікам аддзела, намеснікам дырэктара Мінскага тонкасуконнага камбіната.

У 1953 годзе прызначана на пасаду намесніка міністра лёгкай прамысловасці БССР (у тым жа годзе перайменавана ў Міністэрства прамысловасці тавараў шырокага спажывання БССР), у 1955 годзе намеснікам міністра тэкстыльнай прамысловасці БССР, у 1956 годзе зноў намеснікам міністра лёгкай прамысловасці БССР. З 1957 па 1965 год працавала намеснікам начальніка Упраўлення лёгкай прамысловасці Саўнаргаса БССР, а затым намеснікам старшыні СНГ БССР.

З 1965 да мая 1972 года міністр лёгкай прамысловасці БССР.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 4, 7—8 склікання. Узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі.

Літаратура правіць