Віктар Аляксеевіч Піскароў

Ві́ктар Аляксе́евіч Піскаро́ў (26 студзеня 1929, в. Чырвоная Горка, Юхнаўскі раён, Калужскай вобласці — 22 мая 2018) — савецкі і беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр унутраных спраў Беларускай ССР, генерал-лейтэнант унутранай службы, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, кандыдат юрыдычных навук.

Віктар Аляксеевіч Піскароў
Сцяг Міністр унутраных спраў БССР
9 студзеня 1984 — 1990
Папярэднік Генадзь Жабіцкі
Пераемнік Уладзімір Ягораў
Нараджэнне 26 студзеня 1929(1929-01-26)
Смерць 22 мая 2018(2018-05-22) (89 гадоў)
Навуковая ступень кандыдат юрыдычных навук
Ваенная служба
Гады службы 19511991
Прыналежнасць  СССР
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
генерал-лейтэнант унутранай службы
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія

правіць

У органах міліцыі з сакавіка 1951 года. Пачынаў службу ў Тураўскім раёне. Выпускнік факультэта завочнага навучання Акадэміі міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

З ліпеня 1967 па 1978 год — начальнік Упраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама. З 1978 года — намеснік міністра ўнутраных спраў БССР. У 1983 годзе прызначаны начальнікам Галоўнага ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС СССР.

Са студзеня 1984 па 1990 год — міністр унутраных спраў Беларускай ССР.

Са студзеня 1991 года ў адстаўцы.

З лістапада 2001 года — старшыня Савета Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 11-12 скліканняў. У 1980 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па юрыдычных навуках ў Акадэміі МУС СССР.

Узнагароды

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць