Генадзь Мікалаевіч Жабіцкі

(Пасля перасылкі з Генадзь Жабіцкі)

Гена́дзь Мікала́евіч Жабі́цкі (22 мая 1933, вёска Барок Сенненскага раёна, Віцебская вобласць — 21 красавіка 2001) — савецкі і беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр унутраных спраў Беларускай ССР, генерал-лейтэнант унутранай службы.

Генадзь Мікалаевіч Жабіцкі
Сцяг Міністр унутраных спраў БССР
14 снежня 1978 — 12 снежня 1983
Папярэднік Аляксей Клімаўскі
Пераемнік Віктар Піскароў
Нараджэнне 22 мая 1933(1933-05-22)
Смерць 2001
Партыя КПСС1959)
Адукацыя
Ваенная служба
Прыналежнасць  СССР
Званне генерал-лейтэнант
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія

правіць

З сялянскай сям’і. Вучыўся ў Багушэўскай школе ў 19481949 гадах. Скончыў БДУ імя Леніна (1955).

Працаваў на камсамольскай рабоце ў Багушэўску. У 1955—1959 гг. на камсамольскай рабоце ў Магілёўскай вобласці.

У 1959—1964 гадах сакратар, 2-гі сакратар, у 1964—1970 гадах — 1-ы сакратар ЦК ЛКСМБ (абраны 14 верасня 1964 года).

У 1970—1976 гадах у апараце ЦК КПБ. На XXV і XXVII з’ездах ЦК абіраўся членам ЦК КПБ (1966—1984). У 1966—1971 гадах — кандыдат у члены Бюро ЦК КПБ.

У 1978—1984 — Міністр унутраных спраў Беларусі, генерал-лейтэнант.

Дэпутат Вярхоўнага савета СССР 7-га склікання (19661970) і Вярхоўнага савета БССР некалькіх скліканняў. Выкладчык школы МУС. Кіраўнік грамадзянскай абароны БССР, Член КПСС з 1959 года.

Узнагароды

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць