Іван Андрэевіч Падута

Іва́н Андрэ́евіч Паду́та (1901, Магілёўская губерня — невядома) — наркам юстыцыі БССР (1940—1946) і міністр юстыцыі БССР (1946—1953).

Іван Андрэевіч Падута
Сцяг Міністр юстыцыі БССР
сакавік 1946 — чэрвень 1953
Кіраўнік урада Панцеляймон Панамарэнка
Папярэднік ён сам як наркам юстыцыі
Пераемнік Іван Вятроў
Сцяг Народны камісар юстыцыі БССР
1940 — сакавік 1946
Кіраўнік урада Кузьма Кісялёў
Іван Былінскі
Панцеляймон Панамарэнка
Папярэднік Сяргей Лодысеў
Пераемнік ён сам як міністр юстыцыі
Нараджэнне 1901
Смерць невядома
Адукацыя
Узнагароды Ордэн ЛенінаОрдэн Працоўнага Чырвонага СцягаОрдэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія правіць

Пасля заканчэння Мінскага інстытута савецкага будаўніцтва і права — на партыйнай працы ў Крупскім, Чашніцкім РК КПБ, Аршанскім РК і ГК КПБ. З 1940 па 1941 і з мая 1942 па чэрвень 1953 года — наркам, міністр юстыцыі БССР. З 1953 года пенсіянер саюзнага значэння[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнам Леніна, 2 ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

Зноскі

  1. История в лицах (руск.)(недаступная спасылка) (2-2009). — Юстиция Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2020.

Літаратура правіць

  • Белорусская юридическая энциклопедия. В 4 т. Т. 3. П-С. — Минск, 2010. — С.5