Міністэрства юстыцыі БССР

Міністэ́рства юсты́цыі Беларускай ССР было ўтворана ў 1946 годзе на базе Народнага камісарыята юстыцыі БССР. У 1960 годзе было скасавана і яго функцыі выконвалі Вярхоўны Суд БССР і Юрыдычная калегія пры Савеце Міністраў БССР.

Міністэрства юстыцыі Беларускай ССР
скарочана — Мінюст БССР
Выява лагатыпа
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя БССР
Дата стварэння 26 сакавіка 194620 лютага 1960
5 лістапада 1970 — 19 верасня 1991
Папярэдняе ведамства Народны камісарыят юстыцыі БССР
Заменена на Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Савет Міністраў БССР
Вышэйшае ведамства Міністэрства юстыцыі СССР
Штаб-кватэра вул. Калектарная, 10, Мінск 220810

З 1970 года — саюзна-рэспубліканскае Міністэрства юстыцыі БССР.

Гісторыя правіць

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 26 сакавіка 1946 года Народны камісарыят юстыцыі БССР быў ператвораны ў Міністэрства юстыцыі БССР.

У ліпені 1953 года была зацверджана новая структура і штаты Міністэрства юстыцыі БССР. Акрамя раней існуючых структурных падраздзяленняў міністэрства, у яго склад увайшло Упраўленне папраўча-працоўных лагераў і калоній (на саюзным бюджэце) і Дзяржарбітражы (на правах упраўлення). Да органаў, непасрэдна падначаленых Міністэрству юстыцыі, былі аднесены дванаццаць упраўленняў Міністэрства юстыцыі БССР пры абласных Саветах дэпутатаў працоўных, такое ж колькасць абласных судоў і калегій адвакатаў, пастаянна дзеючыя 3-месячныя курсы па перападрыхтоўцы судовых выканаўцаў і сакратароў народных судоў, Навукова-даследчая крыміналістычная лабараторыя.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 20 лютага 1960 года Мiнiстэрства юстыцыі было скасавана. Яго функцыі па кіраўніцтву раённымі (гарадскімі) народнымі і абласнымі судамі, дзяржаўнымі натарыяльнымі канторамі, а таксама па вядзенню судовай статыстыкі былі ўскладзеныя на Вярхоўны Суд БССР.

Савет Міністраў Беларускай ССР пастановай ад 9 сакавіка 1960 года №116 утварыў Юрыдычную камісію пры Савеце Міністраў Беларускай ССР. На Юрыдычную камісію ўскладаўся абавязак па выданні Збору законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў БССР, а таксама па падрыхтоўцы да выдання кодэксаў БССР. У красавіку 1963 года на Юрыдычную камісію было ўскладзена метадычнае кіраўніцтва органамі ЗАГС на тэрыторыі Беларускай ССР.

Пастановай ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР ад 17 верасня 1970 года №290 «Аб мерах па паляпшэнню работы судовых і пракурорскіх органаў» было прызнана мэтазгодным стварэнне саюзна-рэспубліканскага Міністэрства юстыцыі БССР, аддзелаў юстыцыі ў абласцях і скасаванне Юрыдычнай камісіі пры Савеце Міністраў БССР.

5 лістапада 1970 года Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР прыняты Указы «Аб стварэнні саюзна-рэспубліканскага Міністэрства юстыцыі Беларускай ССР», «Аб стварэнні аддзелаў юстыцыі выканаўчых камітэтаў абласных Саветаў дэпутатаў працоўных», «Аб прызначэнні тав. Здановіча А. А. Міністрам юстыцыі Беларускай ССР»[1].

Структура на 1974 год правіць

  • Упраўленне судовых органаў
  • Аддзел адвакатуры
  • Аддзел загсаў і натарыята
  • Аддзел па пытаннях прававой прапаганды і прававога выхавання грамадзян[2].

Міністры правіць

Зноскі

  1. История в лицах (руск.)(недаступная спасылка) 16—17 (2-2009). — Юстиция Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2020.
  2. МИНСК. Краткая адресно-справочная книга (руск.)

Літаратура правіць

  • Высшие органы государственной власти и центрального управления Белорусской ССР : (1965-1991 гг.). Ч. 3. — Мн., 2000.