Вярхоўны Суд БССР

Вярхо́ўны суд Белару́скай ССР — вышэйшы судовы орган рэспублікі.

Вярхоўны Суд Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
Выява лагатыпа
Від Вярхоўны суд
Інстанцыя Суд вышэйшай інстанцыі
Юрысдыкцыя  Беларуская ССР
Мовы справаводства беларуская, руская
Зала пасяджэнняў
Месцазнаходжанне 220681, БССР, г. Мінск, вул. Леніна, 26

Дзейнасць

правіць

Вярхоўны Суд Беларускай ССР быў створаны ў адпаведнасці з Палажэннем аб судаўладкаванні, прынятым II сэсіяй ЦВК БССР чацвёртага склiкання 30 сакавіка 1923 года. Абіраўся Вярхоўным Саветам БССР на 5 гадоў. Складаўся са старшыні, яго намеснікаў, членаў, народных засядацеляў. Дзейнічаў у складзе Пленума Вярхоўнага Суда і 2 судовых калегій: па грамадзянскіх і крымінальных справах.

Ажыццяўляў нагляд за судовай дзейнасцю ўсіх судовых органаў рэспублікі, вывучаў судовую практыку і даваў судам кіруючыя тлумачэнні аб прымяненні заканадаўства БССР. Па 1-й інстанцыі разглядаў найбольш складаныя або асаблівага грамадскага значэння справы; у парадку судовага нагляду — пратэсты на рашэнні, прысуды, азначэнні і пастановы ўсіх судоў рэспублікі.

Прысуды і рашэнні Вярхоўнага Суда БССР абскарджанню не падлягалі, маглі правярацца толькі ў парадку нагляду.

Старшыні Вярхоўнага Суда БССР

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць