Вольга Піліпаўна Суханава
Во́льга Пілі́паўна Суха́нава (1900, Мінск — 16 лютага 1980) — наркам юстыцыі БССР (1937—1938) і старшыня Вярхоўнага Суда БССР (1936—1937)[1].
Вольга Піліпаўна Суханава | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Апанас Кавалёў | ||||||
Папярэднік | Раман Кудзельскі | ||||||
Пераемнік | Сяргей Лодысеў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Раман Кудзельскі | ||||||
Пераемнік | Карл Абушкевіч | ||||||
Нараджэнне |
1900 |
||||||
Смерць | 16 лютага 1980 |
Біяграфія правіць
Нарадзілася ў 1900 годзе ў Мінску ў сям’і рабочага. Працавала падсобніцай на Мінскай шпалернай фабрыцы, рабочай на Мінскай мармеладнай фабрыцы.
Скончыла савпартшколу, працавала загадчыцай жаночым аддзелам Мінскага павятовага камітэта партыі.
З чэрвеня 1922 па 1928 год жыла на радзіме мужа ў г. Калуга.
У 1930-я гады — сакратар парткалегіі ЦК КП(б)Б, з 1934 года член Камітэта парткантроля ЦК РКП(б) па Беларусі.
У 1936—1937 гадах — Старшыня Вярхоўнага Суда БССР, у 1937—1938 гадах — Народны камісар юстыцыі БССР.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны працавала сакратаром Сталінскага райкама партыі Мінска[2].
Была дэлегатам XIII—XVI, XIX з’ездаў КП(б)Б. 21 кастрычніка 1937 года партарганізацыя Наркамюста БССР прыняла рашэнне аб выключэнні яе з партыі за сувязь з ворагамі народа. 2 лютага 1938 года яе аднавілі ў партыі.
Зноскі
- ↑ Суханава Вольга Піліпаўна Архівавана 7 студзеня 2018.
- ↑ История в лицах (руск.)(недаступная спасылка) (1-2010). — Юстиция Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2020.