Шасна́ццаты з’езд КП(б)Б. Адбыўся 10 — 19 чэрвеня 1937 г. у Мінску ў разгар палітычных рэпрэсій. Прысутнічала 698 дэлегатаў з рашаючым і 148 з дарадчым голасам ад 47 000 членаў і кандыдатаў у члены партыі [разам з вайсковымі арганізацыямі; 33 578 членаў і кандыдатаў у члены КП(б)Б].

Парадак дня

правіць

Праца з’езда

правіць

З’езд падвёў вынікі развіцця народнай гаспадаркі рэспублікі за час пасля XV з’езда КП(б)Б. Было адзначана, што аб'ём валавой прадукцыі ўдвая перавысіў узровень 1932 г.; удзельная вага ў ёй прамысловай прадукцыі дасягнула 73%. У калгасы аб’ядналася 87,1% сялянскіх гаспадарак, якія засявалі 94,1% ворнай зямлі. З’езд вызначыў мерапрыемствы па далейшым развіцці народнай гаспадаркі, асабліва энергетыкі, умацаванні калгасаў, павышэнні ўзроўню гаспадарчай і палітычнай работы, даў даручэнні па распрацоўцы паказчыкаў 3-га пяцігадовага плана. Аднагалосна са спісу дэлегатаў быў выключаны і арыштаваны як «вораг народа» былы старшыня СНК БССР М. М. Галадзед. Некалькі дэлегатаў, якія працавалі разам з ім, таксама арыштаваны ў ходзе з’езда. Не вытрымаўшы неабгрунтаваных абвінавачванняў у быццам бы дачыненні да «варожай дзейнасці ў Беларусі», дэлегат з’езда старшыня ЦВК БССР і член Бюро ЦК КП(б)Б А. Р. Чарвякоў 16 чэрвеня ў час перапынку застрэліўся ў сваім кабінеце.

Вынікі з’езда

правіць

З’езд выбраў ЦК КП(б)Б з 64 членаў і 21 кандыдата, Рэвізійную камісію КП(б)Б з 7 членаў. У Бюро ЦК КП(б)Б, выбранае на арганізацыйным пленуме, увайшло 11 членаў і 7 кандыдатаў, якія ў хуткім часе, акрамя аднаго кандыдата, былі арыштаваны і прыгавораны да вышэйшай меры пакарання; на пачатку 1938 года былі арыштаваны і прыгавораны да вышэйшай меры пакарання 34 з 64 членаў і 8 з 21 кандыдата ў члены ЦК КП(б)Б.

Літаратура

правіць
  • Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК. Т. 3. 1933—1945. — Мн., 1985.
  • Платонаў Р. Палітыкі. Ідэі. Лёсы: Грамадзянскія пазіцыі ва ўмовах нарастання ідэолага-палітычнага дыктату ў Беларусі 20 — 30-х гг. — Мн., 1996.
  • Шаранговіч В. Ф. Справаздача Цэнтральнага Камітэта КП(б) Беларусі XVI з’езду КП(б)Б // Бальшавік Беларусі. — 1937. — № 6. — С.