Трына́ццаты з'езд КП(б)Б. Адбыўся 30 мая — 12 чэрвеня 1930 г. у Мінску. Прысутнічала 356 дэлегатаў з рашаючым і 286 з дарадчым голасам ад 46 805 членаў і кандыдатаў у члены партыі (разам з вайсковымі арганізацыямі; 39 256 членаў і кандыдатаў у членаў КП(б)Б).

Парадак дня

правіць

Рашэнні з’езда

правіць

З'езд прапанаваў ЦК і партыйным арганізацыям: працягваць курс на індустрылізацыю; умацоўваць калгасы і няўхільна павялічваць іх колькасць; выпраўляць памылкі і скрыўленні, дапушчаныя ў калгасным будаўніцтве; аднавіць разбураную нізавую сетку сельскагаспадарчай кааперацыі; знайсці дадатковыя крыніцы забеспячэння працоўнага насельніцтва прадуктамі харчавання і рацыянальна выкарыстоўваць харчовыя рэсурсы. Умовамі паспяховага выканання намечанага курсу павінны былі стаць «бязлітасная барацьба» супраць правага апартунізму як галоўнай небяспекі на тым этапе развіцця, «левых» трацкісцкіх перагібаў, прымірэнства, усякіх ваганняў у нацыянальным пытанні. Асаблівы акцэнт з'езд зрабіў на вынікі ідэолага-палітычнай кампаніі супраць нацыянал-дэмакратызму і правага ўхілу, якая разгарнулася пасля праверкі ў маі — чэрвені 1929 г. камісіяй ЦКК УКП(б) на чале з У. П. Затонскім практыкі нацыянальнай работы ў БССР. Многія дэлегаты ў сваіх прамовах заяўлялі, што настаў час разглядаць беларускі нацыянал-дэмакратызм як галоўную небяспеку для партыі. З'езд выбраў ЦК КП(б)Б з 112 членаў і 62 кандыдатаў, ЦКК КП(б)Б з 89 членаў, Цэнтральную рэвізійную камісію КП(б)Б з 9 членаў.

Літаратура

правіць
  • XIII з’езд Камуністычнай партыі (б.) Беларусі: Стэнаграфічная справаздача, 30 мая — 12 чэрвеня 1930 г. — Мн., 1931.
  • Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК. Т. 2. 1928—1932. — Мн., 1984.