Іван Паўлавіч Рыжоў

Іва́н Па́ўлавіч Рыжо́ў (24 красавіка 1890, в. Ілева, Ардатаўскі раён, Ніжагародская вобласць, Расія — 11 мая 1941) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР.

Іван Паўлавіч Рыжоў
Нараджэнне 24 красавіка 1890(1890-04-24)
Смерць 11 мая 1941(1941-05-11) (51 год)
Дзейнасць палітык

БіяграфіяПравіць

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. на партыйнай рабоце. З мая 1923 г. сакратар Полацкага, з красавіка 1924 г. сакратар Віцебскага павятовых, са жніўня 1925 г. акруговага камітэта КП(б)Б. З 1927 г. загадчык аддзела ЦК КП(б)Б. З чэрвеня 1928 да мая 1932 гг. старшыня Цэнтральнага савета прафсаюзаў Беларусі. З 1932 г. у ВЦСПС, з 1934 г. старшыня савета прафсаюзаў Усходне-Сібірскага краю. У 19241932 гг. член ЦК, у 19271932 гг. член Бюро ЦК КП(б)Б. Член ЦВК БССР (19241925 гг., 19271932 гг.) і Прэзідыума ЦВК БССР (19291932 гг.).