Канстанцін Веньямінавіч Гей

савецкі партыйны дзеяч, які пэўны час працаваў у Беларусі

Канстанцін Веньямінавіч Гей (1896 — 25 лютага 1939) — савецкі партыйны дзеяч[1].

Канстанцін Веньямінавіч Гей
Сцяг4-ы Першы сакратар ЦК КПБ(б)
8 студзеня 1930 — 23 студзеня 1932
Папярэднік Ян Гамарнік
Пераемнік Мікалай Гікала
загадчык арганізацыйнага аддзела Паўночна-Заходняга бюро ЦК РКП(б)
1922 — ?
Нараджэнне 1896
Смерць 25 лютага 1939(1939-02-25)
Месца пахавання
Партыя 1) РСДРП (з 1916)
2) РСДРП(б) (1917—1918)
3) РКП(б) (1918—1925)
4) УКП(б) (1925-1939)
Адукацыя

Біяграфія

правіць

У Кастрычніцкую рэвалюцыю (1917) і Грамадзянскую вайну старшыня Пскоўскага губвыканкама, сакратар Пскоўскага губкама РКП(б)[1]. З 1922 года загадчык арганізацыйнага аддзела Паўночна-Заходняга бюро ЦК РКП(б)[1]. З 1923 года сакратар Свярдлоўскага губкама, з 1925 года загадычык арганізацыйным аддзелам ЦК ВКП(б)[1]. З 8 студзеня 1930 да 23 студзеня 1932 года першы сакратар і член Бюро ЦК КП(б)Б. З 1932 года сакратар Маскоўскага камітэта УКП(б)[1].

З 1934 года ўпаўнаважаны Камісіі савецкага кантролю пры СНК СССР па Узбекістане, з 1937 — па Горкаўскай вобласці, кандыдат у члены ЦК УКП(б) у 1924—1934[1].

Член ЦВК БССР у 1930—1932 гадах[1]. На пасадзе першага сакратара ЦК КП(б)Б прымаў актыўны ўдзел у барацьбе супраць гэтак званай «нацдэмаўшчыны»: пры ім быў адбыўся працэс па сфабрыкаванай ДПУ справе «Саюза вызвалення Беларусі». Прыгавораны да расстрэлу 25 лютага 1939 года. Месца пахавання — Данскія могілкі  (руск.), Масква[2]. Рэабілітаваны ў 1956 годзе.

Зноскі

  1. а б в г д е ё Гей Канстанцін Веньямінавіч // Біяграфічны даведнік. — Мн.: «Беларуская Савецкая энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1981. — Т. 5. — С. 158. — 720 с.
  2. Гей, Константин Вениаминович. Списки жертв

Літаратура

правіць