Леанід Андрэевіч Дашук
Леані́д Андрэевіч Дашу́к (нар. 22 чэрвеня 1932, г. Слуцк, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, першы міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь (1991—1994).
Леанід Дашук | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Вячаслаў Кебіч | ||||||
Пераемнік | Валянцін Сукала | ||||||
Нараджэнне |
22 чэрвеня 1932 (91 год)
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
![]() |
Біяграфія Правіць
У 1964 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства», заслужаны юрыст БССР.
У 1964-1965 гадах — следчы пракуратуры Барысаўскага раёна, пасля следчы пракуратуры Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.
У 1965—1968 — суддзя Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.
У 1968—1976 — суддзя Слуцкага раёна Мінскай вобласці.
У 1976—1990 — член Вярхоўнага Суда БССР.
21 лютага 1991 года быў прызначаны Міністрам юстыцыі БССР.[1]
4 лютага 1994 года быў вызвалены ад пасады Міністра юстыцыі.[2]
З 23 верасня 1992 года быў прызначаны суддзёй Эканамічнага Суда СНД[3], дзе займаў пасады Старшыні Суда і Старшыні Пленума Эканамічнага Суда СНД.
У 1997 годзе выйшаў на пенсію.
Узнагароды Правіць
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
24 кастрычніка 2000 года узнагароджаны Ганаровай граматай Эканамічнага Суда Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
5 ліпеня 2012 года прысвоена званне «Ганаровы работнік Эканамічнага Суда Садружнасці Незалежных Дзяржаў».
Зноскі
- ↑ [https://web.archive.org/web/20151225070116/http://pravo2000.by-ru.info/baza32/d31964.htm Архівавана 25 снежня 2015. Архівавана 25 снежня 2015. Архівавана 25 снежня 2015. Архівавана 25 снежня 2015. Пастанова Вярхоўнага Савета БССР ад 21 лютага 1991 № 624-ХІІ «Аб прызначэнні міністра юстыцыі БССР» (руск.)] Архівавана 25 снежня 2015.
- ↑ Пастанова Вярхоунага Савета Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 1994 года № 2748-XII «Аб вызваленні ад пасады Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Дашука Л. А.» (руск.)
- ↑ Пастанова Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 23 верасня 1992 г. № 1835-XII «Аб прызначэнні суддзяў Эканамічнага Суда Садружнасці Незалежных Дзяржаў»