Іван Міхайлавіч Грыцук

Іва́н Міха́йлавіч Грыцу́к (нар. 25 кастрычніка 1932, в. Мацеевічы, Кобрынскі павет, Палескае ваяводства, Польская Рэспубліка) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр сувязі Беларусі (1980—1994).

Іван Грыцук
Сцяг Міністр сувязі і інфарматыкі Рэспублікі Беларусь
16 ліпеня 1990 года — 8 верасня 1994 года
Кіраўнік урада Вячаслаў Кебіч
Папярэднік пасада ўтворана
Пераемнік Уладзімір Ганчарэнка
Сцяг Міністр сувязі БССР
22 студзеня 1980 года — 16 ліпеня 1990 года
Папярэднік Павел Афанасьеў
Пераемнік пасада скасаваная
Нараджэнне 25 кастрычніка 1932(1932-10-25) (91 год)
Адукацыя Усесаюзны завочны электратэхнічны інстытут сувязі (1979)
Дзейнасць міністр
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «Ветэран працы»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 25 кастрычніка 1932 года ў в. Мацеевічы Кобрынскага павета Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі (цяпер — Жабінкаўскі раён Брэсцкай вобласці).

Працоўную дзейнасць пачаў ў 1950 годзе пасля заканчэння Брэсцкага рамеснага вучылішча сувязі. Працаваў начальнікам раённых вузлоў сувязі Гродзенскай вобласці, кіраўніком Гродзенскага абласнога вытворча-тэхнічнага кіравання сувязі.

З 1976 года — першы намеснік Міністра сувязі БССР. У 1979 годзе скончыў Усесаюзны завочны электратэхнічны інстытут сувязі.

Са студзеня 1980 года па верасень 1994 года — Міністр сувязі і інфарматыкі Беларусі[1].

Узнагароды правіць

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць