Уладзімір Іванавіч Ганчарэнка

палітык, былы міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь
(Пасля перасылкі з Уладзімір Ганчарэнка)

Уладзі́мір Іва́навіч Ганчарэ́нка (нар. 12 лютага 1942, в. Садкі Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (2005-2006).

Уладзімір Іванавіч Ганчарэнка
Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь
17 жніўня 2005 года — 5 мая 2006 года
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Папярэднік пасада ўтворана
Пераемнік Мікалай Панцялей
Нараджэнне 12 лютага 1942(1942-02-12) (82 гады)
в. Садкі, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць
Адукацыя Усесаюзны завочны электратэхнічны інстытут сувязі (1981)
Дзейнасць палітык

Біяграфія правіць

Скончыў Усесаюзны завочны электратэхнічны інстытут сувязі (1981). Заслужаны сувязіст Рэспублікі Беларусь (1997).

Працаваў тэлеграфістам, электраманцёрам і электрамеханікам Калінкавіцкага раённага вузла сувязі, інжынерам, намеснікам начальніка і начальнікам эксплуатацыйна-тэхнічнага вузла сувязі - ЭТВС - у Калінкавічах, потым у Рэчыцы.

З 1984 па 1994 — узначальваў Магілёўскае абласное вытворча-тэхнічнае ўпраўленне сувязі і інфарматыкі.

З 14 кастрычніка 1994 — міністр сувязі і інфарматыкі Рэспублікі Беларусь[1].

17 снежня 1999 года прызначаны кіраўніком спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2].

З 22 лютага 2001 зноў міністр сувязі Рэспублікі Беларусь[3].

17 жніўня 2005 года пасля пераўтварэння Міністэрства сувязі ў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі быў прызначаны Міністрам сувязі і інфарматызацыі.[4] На пасадзе Міністра прапрацаваў да 5 мая 2006 года.

Зноскі

Спасылкі правіць