Мікалай Пятровіч Малочка
Мікала́й Пятро́віч Мало́чка (12 снежня 1919, в. Пляцянічы Гродзенскай губерні (цяпер Зэльвенскі раён Гродзенскай вобласці) — 6 красавіка 1988, г. Мінск) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Кандыдат эканамічных навук. Член УКП(б)[1].
Мікалай Пятровіч Малочка | |||
| |||
---|---|---|---|
1972 — 1979 | |||
Прэм’ер-міністр | Ціхан Кісялёў Аляксандр Аксёнаў | ||
Папярэднік | Аляксей Шаўроў | ||
Пераемнік | Мікалай Сташанкоў | ||
| |||
снежань 1964 — кастрычнік 1972 | |||
Прэм’ер-міністр | Ціхан Кісялёў | ||
Папярэднік | ён сам, як старшыня сельск. Васіль Доркін (прам.) | ||
Пераемнік | Рыгор Фамічоў | ||
| |||
студзень 1963 — снежань 1964 | |||
Прэм’ер-міністр | Ціхан Кісялёў | ||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||
| |||
жнівень 1961 — студзень 1963 | |||
Прэм’ер-міністр | Ціхан Кісялёў | ||
Папярэднік | Іпаліт Канановіч | ||
Пераемнік | ён сам, як старшыня сельск. Васіль Доркін (прам.) | ||
Партыя | УКП(б) (з 1944)[1] | ||
Адукацыя | |||
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук | ||
Дзейнасць | палітык | ||
Нараджэнне | 12 снежня 1919 в. Пляцянічы Гродзенскай губерні (цяпер Зэльвенскі раён Гродзенскай вобласці) | ||
Смерць | 6 красавіка 1988 (68 гадоў) г. Мінск | ||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
У дзяцінстве працаваў у кулакоў і на цагляна-чарапічным заводзе. Двойчы быў асуджаны польскім судом за рэвалюцыйную дзейнасць. У 1939 годзе стаў намеснікам старшыні Пляцянічскага сельсавета, дырэктарам мясцовага цаглянага завода.
У 1940 — 1946 гадах служыў у РСЧА. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
У мірны час быў загадчыкам ваенным аддзелам Зэльвенскага РК КПБ, першым сакратаром Воранаўскага, Казлоўшчынскага РК КПБ.
У 1957 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. З 1959 года інспектар ЦК КПБ, сакратар Гродзенскага абкама КПБ, а з 1961 года — старшыня Гродзенскага аблвыканкама.
У 1972 годзе быў вылучаны на пасаду міністра гандлю БССР.
Памёр у Мінску 6 красавіка 1988 года.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР[2].
ТворыПравіць
Пасля смерці ў 1989 годзе былі выдадзеныя яго мемуары «Аб пражытым і перажытым» (Мінск, 1989 г.).
УзнагародыПравіць
Мікалай Малочка ўзнагароджаны[2]:
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Николай Петрович Молочко(руск.)
- Сяргей ЧЫГРЫН Успаміны пра Мікалая Малочку // Слонімская газета. — 26.05.2010.