Воранаўскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гродзенскай вобласці Беларусі

Воранаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года, у сучасных межах з 1962 года. Цэнтр раёна — гарадскі пасёлак Воранава.

Воранаўскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гродзенская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Воранава
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Кіраўнік Дзмітрый Захарчук[1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 73,56 %, руская 14,99 %
Размаўляюць дома: беларуская 67,86 %, руская 22,13 %[2]
Насельніцтва (2009)
30 477 чал.[2] (10-е месца)
Шчыльнасць 21,49 чал./км² (12-е месца)
Нацыянальны склад палякі — 80,77 %,
беларусы — 13,0 %,
рускія — 3,02 %,
літоўцы — 1,55 %,
іншыя — 1,66 %[2]
Плошча 1 418,39[3]
(11-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 215 м
Воранаўскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Воранаўскі раён у складзе Баранавіцкай вобласці. 1940

Першыя згадкі пра некаторыя паселішчы Воранаўскага раёна датуюцца 1217 годам. У летапісе «Манумента Германіка» згадваюцца Радунь і Жырмуны.

У 1557 годзе Радунская воласць была прыпісаная да каралеўскіх уладанняў Жыгімонта Аўгуста.

У XV стагоддзі Воранаўшчына ўваходзіла ў склад Віленскага і Троцкага ваяводстваў Вялікага Княства Літоўскага. Акрамя дзяржаўных земляў тут былі маёнткі Гаштольдаў, Глінскіх, Тышкевічаў, Сапегаў.

У часы Расійскай імперыі воранаўская зямля знаходзілася ў складзе Лідскага павета.

У 1915—1918 гадах тэрыторыя была акупавана войскамі кайзераўскай Германіі, у 1919—1939 гадах занята польскімі войскамі, а ў 1939 годзе савецкімі і ўвайшла ў склад БССР.

Воранаўскі раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 10 сельсаветаў: Беняконскі, Вяканцаўскі, Вянцукскі, Даўгялаўскі, Канвалішкаўскі, Кодзеўскі, Піраганцаўскі, Рамашканцаўскі, Ромуцеўскі, Свільскі. Цэнтр раёна размяшчаўся на чыгуначнай станцыі (з 12 кастрычніка 1940 года гарадскі пасёлак) Воранава. Тэрыторыя раёна складала 944,4 км². У сакавіку 1940 года мелася 400 населеных пунктаў, 38050 жыхароў, 6717 гаспадарак (2065 хутарскіх). Ворнай зямлі налічвалася 33260 га. Адбывалася ліквідацыя маёнткаў польскіх памешчыкаў (7 тыс. га ўгоддзяў), асаднікаў (700 га) і інш. На пачатак 1941 года працавалі 3 калгасы. На тэрыторыі раёна ўзніклі і дзейнічалі (агітацыя, тэрор) польскія падпольныя арганізацыі. 24—27 чэрвеня 1941 года адбываліся баі з матарызаванымі калонамі германскага 57-га танкавага корпуса вялі дывізіі 21-га стралковага корпуса 13-й арміі Заходняга фронта. Раён вызвалены 11—14 ліпеня 1944 года войскамі 31-й арміі 3-га Беларускага фронта пры падтрымцы партызан. 3 20 верасня 1944 года раён у складзе Гродзенскай вобласці.

Вялася барацьба з падполлем польскай Арміі Краёвай. Толькі ў жніўні — лістападзе 1944 года загінулі 35 савецкіх работнікаў, актывістаў калгасаў, ваеннаслужачых, а ўсяго да пачатку 1950-х гадоў — больш за 100 чалавек.

У другой палове 1945 года ў раёне 18501 жыхар.

16 ліпеня 1954 года скасаваны Вянцукскі, Ромуцеўскі і Свільскі сельсаветы, Вяканцаўскі сельсавет перайменаваны ў Пажыжмаўскі, Рамашканцаўскі — у Воранаўскі. 3 красавіка 1959 года да раёна далучаны Асаўскі і Жырмунскі сельсаветы Радунскага раёна, Тракельскі сельсавет Лідскага раёна. 20 мая 1960 года скасаваны Даўгялаўскі і Кодзеўскі сельсаветы, утвораны Паляцкішскі сельсавет. 25 снежня 1962 года ў сувязі са скасаваннем Радунскага раёна да Воранаўскага раёна далучаны гарадскі пасёлак Радунь, Забалацкі, Нацкі, Пашкавіцкі, Слабодкаўскі, Смільгінскі, Чыжунскі і Якубаўскі сельсаветы. 19 лістапада 1963 года Асаўскі сельсавет перайменаваны ў Пагародзенскі. 17 красавіка 1964 года скасаваны Воранаўскі сельсавет, яго населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне Воранаўскаму пассавету. 11 студзеня 1966 года скасаваны Пажыжмаўскі сельсавет.

У 1969 годзе 49,8 тыс. жыхароў; цагельня, агароднінасушыльны завод, хлебакамбінат, маслазавод; 22 калгасы, 7 саўгасаў, у 1970 годзе эксперыментальная база «Кастрычнік».

11 лютага 1972 года Слабодкаўскі сельсавет перайменаваны ў Старасмільгінскі, Чыжунскі — у Доцішскі, Якубаўскі — у Місявіцкі, скасаваны Смільгінскі сельсавет. 19 красавіка 1973 года Тракельскі сельсавет перайменаваны ў Бастунскі, 15 мая 1978 года Пашкавіцкі сельсавет — у Больцішскі, Старасмільгінскі сельсавет — у Гіркаўскі. 19 студзеня 1996 года з населеных пунктаў, падпарадкаваных Воранаўскаму пассавету, утвораны Воранаўскі сельсавет.

У 2002—2003 гадах калгасы пераўтвораны ў сельскагаспадарчыя вытворчыя кааператывы, саўгасы і эксперыментальныя базы — ва ўнітарныя прадпрыемствы. На сярэдзіну 2004 года ў раёне 13 СВК, 4 РУСП, 12 фермерскіх гаспадарак; прадпрыемствы па пераапрацоўцы сельгассыравіны, будматэрыялаў. Працавалі 13 сярэдніх, 16 базавых, 8 пачатковых школ, 2 школы-інтэрнаты, недзяржаўная сярэдняя школа з літоўскай мовай навучання, ПТВ № 190, 22 дашкольныя ўстановы, 6 дзіцячых музычных школ, 39 бібліятэк, 5 бальніц, 2 амбулаторыі, 22 фельчарска-акушэрскія пункты; раённы і гарадскі Дамы культуры, 17 сельскіх дамоў культуры, 15 сельскіх клубаў, дзейнічалі 175 мастацкіх калектываў, 2 цэнтры пазашкольнай работы і інш. З 1991 года выдаецца раённая «Воранаўская газета».

5 кастрычніка 2007 года скасаваны Нацкі сельсавет[4]. 18 кастрычніка 2013 года скасаваны Воранаўскі і Паляцкішскі сельсаветы[5]. 23 студзеня 2014 года Радунскі пассавет рэарганізаваны ў Радунскі сельсавет[6].

Прырода

правіць

У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да поўначы Беларускай антэклізы, усходнюю палову займае Воранаўская брахіантыкліналь Цэнтральнабеларускага масіву, ад якой крышталічныя пароды паніжаюцца ва ўсе бакі. Зверху залягаюць антрапагенавыя адклады магутнасцю 100—140 м (у лагчынах ледавіковага выворвання да 240 м) пааэерскага (на крайнім захадзе і паўночным захадзе), сожскага, дняпроўскага, радзей бярэзінскага і беларускага зледзяненняў. Пад антрапагенавымі ляжаць мелавыя магутнасцю да 100 м, верхнепратэразойскія (вендскія да 50 м) адклады. Пароды крышталічнага фундамента залягаюць на глыбіні 200—350 м (50—150 м ніжэй узроўню мора).

Тэрыторыя размешчана ў межах Лідскай раўніны (як асобны геамарфалагічны раён выдзяляецца Воранаўская раўніна). Пераважае вышыня 160—180 метраў над узроўнем мора, на асобных участках поўдня і паўночнага ўсходу вышыні павялічавюцца, і там адзначаны буйнаўзгорыстыя і градава-ўзгорыстыя формы. Найвышэйшы пункт рэльефу над узроўнем мора 215 м (каля в. Тракелі), найніжэйшы — 134 м (в. Смільгіні). Сваеасаблівай рысай геамарфалогіі раёна служыць паўднёвая мяжа паазерскага зледзянення, якая праходзіць па паўночным усходзе Воранаўскай раўніны і выражана краявымі марэннымі комплексамі. Паўночная частка тэрыторыі з вышынямі 150–170 м занята водна-ледавіковымі раўнінамі паазерскага і сожскага ўзросту, якія рассечаны лагчынамі сцёку расталых ледавіковых вод. У вярхоўях Жыжмы выдзяляецца забалочаная азёрна-алювіяльная раўніна.

Карысныя выкапні: торф, цагельныя гліны, пясчана-жвіровы матэрыял.

Сярэдняя тэмпература студзеня −5,8 °C, ліпеня 17,7 °C. Ападкаў выпадае 615 мм у год. Вегетацыйны перыяд — 193 сутак.

На тэрыторыі раёна 66 малых рэк і ручаёў, якія належаць да воднага басейну Нёмана. Асноўныя рэкі: Дзітва з прытокамі Каменка, Начка, Радунька; Жыжма (прыток р. Гаўя), Ула і Шальча (прытокі р. Мяркіс). Налічваецца 28 штучных вадаёмаў, 23 нізінныя балоты (16,8 тыс. га). У забалочанай пойме Дзітвы на мяжы Воранаўскага і Лідскага раёнаў — гідралагічны заказнік «Мешкалы».

Лясы пераважна хваёвыя і яловыя, у далінах рэк участкі з насаджэннямі бярозы і вольхі. Лясы займаюць 26 % тэрыторыі раёна. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-карбанатныя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, тарфяна-балотныя.

Насельніцтва

правіць

Раён налічвае 336 сельскіх населеных пунктаў (2010), а таксама 2 гарадскія пасёлкі — Воранава і Радунь.

На тэрыторыі раёна жыве 32,8 тыс. чалавек (на 1 студзеня 2007 года). З іх:
гарадское насельніцтва — 9,2 тыс. чалавек;
сельскае насельніцтва — 23,6 тыс. чалавек.

Нацыянальны склад:
палякі — 83 %;
беларусы — 10,5 %;
літоўцы — 1,9 % і інш.

У 2006 г. у раёне нарадзілася 302 чалавека, памёр — 601 чалавек.

У 2008 г. у раёне нарадзілася 363 чалавекі, памёрла — 602 чалавека.

У 2009 г. у раёне нарадзілася 307 чалавек, памёрла — 637 чалавек.

Гаспадарка

правіць

Агульная плошча сельгасугоддзяў складае 86,3 тыс. га, з іх асушаных 23,4 тыс. га. У раёне 16 калгасаў і 4 саўгасы. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, ільнаводства, вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу.

Прадпрыемствы: па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.

Транспарт

правіць

Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгуначная лінія Мінск — Вільнюс, магістраль Слонім — Ліда — Мяжа Літоўскай Рэспублікі (Беняконі) M11 (Е85), 2 аўтадарогі рэспубліканскага падпарадкавання Іўе — Тракелі — Радунь Р135 і Гродна — Астрына — Радунь — граніца Літоўскай Рэспублікі (Доцішкі) Р145.

Адукацыя і культура

правіць

У раёне 13 сярэдніх, 17 базавых, 16 пачатковых, 22 дашкольныя ўстановы, ПТВ-190, 2 школы-інтэрнаты, 1 спартыўная і 6 музычных школ, 42 клубы, 48 бібліятэк, 36 бальнічных устаноў.

Сродкі масавай інфармацыі

правіць

Мясцовая прэса прадстаўлена раённым грамадска-палітычным выданнем «Воранаўская газета», тыраж 4 тыс. асобнікаў (2009). Заснавальнік — Воранаўскі райвыканкам.

Аб'ём вяшчання раённага радыё «Голас Іўеўшчыны» складае каля 1 гадзіны ў тыдзень. Трансляцыя ідзе па правадной сетцы раніцай ці позна вечарам у выглядзе кароткіх блокаў мясцовых навін.

Рэлігія

правіць

У раёне суіснуюць 3 рэлігійных канфесіі, агульная колькасць рэлігійных суполак — 16:

Славутасці

правіць
 
Дом-крэпасць у Гайцюнішках

Архітэктурныя помнікі: касцёл Яна Хрысціцеля (1900—1906) у вёсцы Беняконі, парк (2-я палавіна 18 — пачатак 19 ст.) у вёсцы Больцінікі, Гайцюнішскі дом-крэпасць і Гайцюнішская капліца, парк (канец 18 ст.) у вёсцы Гародна, касцёл (1789) у вёсцы Жырмуны, Петрапаўлаўскі касцёл (1803—1812) у вёсцы Забалаць, касцёл Сэрца Ісуса (1916) у вёсцы Канвелішкі.

Вядомыя асобы

правіць

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У. Андрыевіч і інш. — Мн.: БелЭн, 2015. ISBN 978-985-11-0839-4.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

правіць