Капліца-пахавальня Нонхартаў
Капліца-пахавальня Нонхартаў — капліца ў паўднёва-ўсходняй частцы вёскі Гайцюнішкі, каля дарогі.
Капліца | |
Капліца-пахавальня Нонхартаў | |
---|---|
![]() Рэшткі капліцы-пахавальні | |
54°15′15,26″ пн. ш. 25°26′28,96″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Гайцюнішкі |
Тып будынка | Капліца-пахавальня |
Архітэктурны стыль | готыка, рэнесанс[1][2] або барока[3] |
Заснавальнік | Зузана Нонхарт |
Дата пабудовы | 1633 год |
Статус |
![]() |
Стан | Руіны |
ГісторыяПравіць
Пабудавана ў 1633 г. з цэглы як кальвінскі збор па фундацыі дачкі ўладальніка Гайцюнішак П. Нонхарта Зузаны. Стала сямейнай пахавальняй Нонхартаў, а пазней Шротэраў і іншых уладальнікаў Гайцюнішак кальвінскай веры (Стэцкевічаў, таксама пахаваны Остэн - Сакены)[3].
Царква доўгі час мела асобнага пастара, ці казначэя. У XIX ст. была філіялам ("прычэтнай" царквой) Віленскай лютэранскай парафіі[3].
АрхітэктураПравіць
Прамавугольны ў плане будынак і такая ж алтарная частка. Асноўны аб'ём быў накрыты вальмавым дахам. Сцены прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі, завершаны шырокімі прафіляванымі карнізамі і ўмацаваны магутнымі контрфорсамі, схілы якіх накрыты дахоўкай. Галоўны фасад не меў шчыта, а над уваходам узвышалася вежачка-сігнатурка. Тарэц алтарнай апсіды быў завершаны трохвугольным франтонам. Дэкор на фасадах амаль адсутнічаў. У інтэр'еры асноўны аб'ём быў перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі. У сутарэннях знаходзіліся труны з муміфікаванымі целамі пахаваных. Высокую каштоўнасць мелі алтар і казальніца XVII ст. Капліца зруйнавана ў часы, калі ў доме-крэпасці знаходілася школа механізатараў. Пры гэтым гатычная цэгла выкарыстоўвалася на будаўніцтва гаспадарчых пабудоў[3].
Засталіся руіны, часткі паўночнай і заходняй сцен.
ГалерэяПравіць
- Гайцюнішкі на старых здымках
Капліца-пахавальня, 1900-я, фота Я. Балзункевіча
Капліца-пахавальня, 1920-я, фота Я. Булгака
Капліца-пахавальня, 1930-я
Капліца-пахавальня, 1934
Зноскі
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, [1986—1988].
- ↑ Шаблон:Крыніцы/Хрысціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча (2001)
- ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
ЛітаратураПравіць
- Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, [1986—1988].
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Капліца-пахавальня Нонхартаў на сайце Radzima.org
- Капліца-пахавальня Нонхартаў на сайце Глобус Беларусі (руск.)