Дахоўка
Дахоўка — керамічны выраб для пакрыцця даху.
Адзін з ранейшых прыкладаў выкарыстання дахоўкі на тэрыторыі сучаснай Беларусі датуецца XIV ст. (Навагрудскі замак). Да XVI ст. была пашырана масіўная дахоўка паўкруглай формы, таўшчынёй 2-2,8 см, даўжынёй 50 см і болей, з вялікім рогападобным выступам-шыпам (6-7см), якім дахоўка мацавалася да даху. У XVI ст. яе змяняе плоская дахоўка, больш зручная для пакрыцця стромкіх дахаў. Прыкметна змяншаецца таўшчыня дахоўкі (да 1 см), шып набывае прасцейшую, прастакутную форму, а канец дахоўкі – акруглыя ці фігурныя абрысы (бабровы хвост). Гэтаксама, як у фігурнай цэгле, у муроўцы на даху ўжывалася своеасаблівая вільчыкавая, або каньковая дахоўка, якой накрываліся стыкі схілаў даху, або вільчыкі. У XV-XVI ст. яна была жалобчатай формы і мела наверсе дэкаратыўны шып (пасля рэканструкцыі падобную дахоўку можна бачыць на Мірскім замку). Адной з формаў дэкаратыўнага афармлення дахоўкі было ўвядзенне г.зв. лускі, або паліванага пакрыцця жоўтага, зялёнага, карычневага ці белага колеру.
Зноскі
Літаратура
правіць- Археалогія Беларусі. У 4 т / Пад рэд. В. М. Ляўко і інш. — Мн.: Беларуская навука, 2001. — Т. 4. Помнікі XIV—XVIII стст. — 597 с. — ISBN 985-08-00321-5.
- Черепица // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Черепица // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дахоўка
- Черепица (руск.) // Навукова-адукацыйны партал «Большая российская энциклопедия»