Вільчык
Вільчык ці вільчак[1] — месца злучэння плашчыняў двухсхільнага даху ўверсе. У традыцыйнай архітэктуры беларусаў вільчык быў месцам упрыгожвання сялянскіх хат. На Беларусі сустракаюцца падвойныя і адзінарныя вільчыкі у матыве рагоў ці конскіх галоваў, фігурак птушак і змей, павернутых у розныя бакі[1].
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Сабаленка, Э. Р., Гуркоў, У. С., Іваноў, У. М., Супрун, Дз. Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973
- Сахута, Я.М. Фарбы роднай зямлі: Нарысы пра нар. мастацтва Беларусі. Кн. для вучняў / Я.М. Сахута. — Мінск : Нар. асвета, 1985. — 191 с.