Яўген Міхайлавіч Сахута
Яўген Міхайлавіч Сахута (нар. 15 лютага 1945, в. Вечатарова, Стаўбцоўскі раён) — беларускі мастацтвазнаўца і этнолаг. Доктар мастацтвазнаўства (1996), прафесар (2004). Старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці (з 1992). Член Міжнароднай арганізацыі па народнай творчасці (IOV)[1].
Яўген Міхайлавіч Сахута | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 лютага 1945 (79 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастацтвазнавец, этнолаг |
Навуковая сфера | мастацтвазнаўства, этналогія, этнаграфія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар мастацтвазнаўства (1996) |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Вядомы як | даследчык традыцыйных і сучасных народных мастацкіх промыслаў; тэарэтык і гісторык сучаснага стану дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі |
Прэміі |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 15 лютага 1945 года ў вёсцы Вечатарова Залужскага сельскага савета Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці БССР. Скончыў пачатковую школу ў сваёй вёсцы, а сярэднюю — у вёсцы Залужжа Стаўбцоўскага раёна.
Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута (1972). Пасля паступіў у аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР.
Да аспірантуры некаторы час працаваў настаўнікам у сярэдняй школе вёскі Залужжа Стаўбцоўскага раёна.
Пасля аспірантуры пачаў працаваць у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі[2], дзе працуе ўжо больш за 25 год і з’яўляецца вядучым навуковым супрацоўнікам Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Адначасова з 1985 па 1991 г. быў галоўным рэдактарам часопіса «Мастацтва Беларусі»[3].
Узнагароды і прэміі
правіць- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (у аўтарскім калектыве, 1996) — за цыкл прац «Гісторыя беларускай дзяржавы».
- Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2008) за ўдзел у напісанні дзесяцітомнага выдання «Беларусы».
Працы
правіцьЯўген Сахута з’яўляецца аўтарам звыш 20 манаграфій, а таксама шматлікіх публікацый у калектыўных працах, энцыклапедычных выданнях, зборніках, перыёдыцы. З’яўляецца аўтарам артыкулаў і адказнай асобай у рэдагаванні фундаментальнай энцыклапедыі «Этнаграфія Беларусі» (1989), шасцітомнай энцыклапедыі «Культура Беларусі» (2014).
Кнігі (манаграфіі, супольныя даследаванні)
правіць- Сахута, Я. Старонкай роднаю / Яўген Сахута. — Мінск : Рэдакцыя газеты «Голас Радзімы», 1975. — 67 с.
- Сахута, Я. М. Народная разьба па дрэву / Я. М. Сахута. — Мінск : Вышэйшая школа, 1978. — 92 с.
- Сахута, Я. М. Беларускае народнае мастацтва / Я. М. Сахута. — Мінск : Беларусь, 1980. — 156 с.
- Сахута, Я. М. Народнае мастацкае кавальства / Я. М. Сахута ; Міністэрства культуры БССР, Рэспубліканскі навукова-метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы. — Мінск : Полымя, 1981. — 15 с.
- Сахута, Я. М. Беларуская народная скульптура / Я. М. Сахута. — Мінск : Полымя, 1981. — 8 с.
- Сахута, Е. М. Народное искусство и художественные промыслы Белоруссии / Е. М. Сахута. — Минск : Полымя, 1982. — 96 с.
- Сахута, Я. М. Беларуская народная гліняная цацка / Я. М. Сахута ; Рэспубл. навук.-метадычны цэнтр нар. творчасці і культурна-асветнай работы. — Мінск : Полымя, 1982. — 14 с.
- Сахута, Е. М. Народное искусство Белоруссии : Традиции и современность / Е. М. Сахута. — Минск : Полымя, 1982. — 24 с.
- Сахута, Я. М. Беларускае народнае мастацтва / Я. М. Сахута. — Мінск : Полымя, 1982. — 24 с.
- Сахута, Я. М. Фарбы роднай зямлі: Нарысы пра нар. мастацтва Беларусі. Кн. для вучняў / Я. М. Сахута. — Мінск : Нар. асвета, 1985. — 191 с.
- Сахута, Я. М. Беларуская народная кераміка / Я. М. Сахута. — Мінск : Полымя, 1987. — 111 с.
- Сахута, Е. М. Художественные ремесла и промыслы Белоруссии / Е. М. Сахута, В. А. Говор. — Минск : Наука и Техника, 1988. — 270 с.
- Сахута, Я. М. Беларускае народнае мастацкае кавальства / Я. М. Сахута, Я. М. Цярохін ; Рэц. С. Ф. Цярохін. — Мінск : Полымя, 1990. — 190 с.
- Беларусы : у 13 т. / рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.] ; АН Беларусі. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. — Мінск : Беларус. навука, 1995. — Т. 1 : Прамысловыя і рамесныя заняткі. — 350 с.
- Народныя мастацкія рамёствы Беларусі : метад. дапам. / Уклад. Я. М. Сахута. — Мінск : Беларусь, 1996. — 168 с.
- Народныя мастацкія рамёствы Беларусі : метад. дапам. / Уклад. Я. М. Сахута. — Мінск : Беларусь, 2001. — 2-е выд. — 167 с.
- Сахута, Я. М. Беларускае народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва / Я. М. Сахута. — Мінск : Беларусь, 2001. — 2-е выд., перапрац. і дап. — 107 с.
- Сахута, Я. М. Беларуская выцінанка / Я. М. Сахута. — Мінск : Беларусь, 2008. — 227 с.
- Сахута, Я. М. Беларускае народнае мастацтва / Я. М. Сахута. — Мінск : Беларусь, 2011. — 367 с.
- Сахута, Я. М. Беларускае народнае ганчарства / Я. М. Сахута. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2013. — 220 с.
- Сахута, Я. М. Народнае мастацтва / Я. М. Сахута. — Мінск : Беларуская навука, 2015. — 180 с.
- Сахута, Я. М. Беларускае народнае кавальства / Я. М. Сахута. — Мінск : Беларусь, 2015. — 153 с.
- Народнае мастацтва Беларусі [Выяўленчы матэрыял] = Belarusian folk art = L’arte popolare in Belarus : [фотаальбом / складальнік Я. М. Сахута]. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2015. — 30 с.
- Сахута, Я. М. Сучаснае народнае мастацтва Беларусі / Я. М. Сахута; [мастак В. Г. Паўлавец]. — Мінск : Беларусь, 2013. — 255 с.
Зноскі
- ↑ 10 февраля в читальном зале для научной работы состоялся открытый просмотр книг белорусского учёного Е. М. Сахуты по декоративно-прикладному искусству Архівавана 31 мая 2015.
- ↑ Евгений Михайлович Сахута // Отдел Изобразительного и декоративно-прикладного искусства. Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы Национальной академии наук Беларуси
- ↑ История «Мастацтва» как история увольнений главных редакторов
Літаратура
правіць- Сахута Яўген Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 208. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Сахута Евгений Михайлович // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 6: Пейзаж ― Снегирёв / редкол.: Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2008. — 748 с.: ил. — ISBN 985-11-0341-1.
- Саху́та Яўген Міхайлавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 647—648. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- Евгений Михайлович Сахута // unicat.nlb.by
- Белорусский орнамент шифр народа // ezoterik-page.com
- Вышиванка: в чём секрет её популярности и что означают узоры, орнаменты и символы на ней? Архівавана 27 кастрычніка 2017. // ctv.by
- На машинах, одежде и теле: как белорусская вышиванка из музейного экспоната превратилась в модный тренд Архівавана 19 студзеня 2017. // ctv.by
- Белорусский орнамент — это шифр народа // spb.kp.ru
- Сахута Яўген Міхайлавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»