Мастацтва (часопіс)
«Маста́цтва» — штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны часопіс па пытаннях мастацтва. Асвятляе праблемы эстэтыкі і тэорыі мастацтва, выяўленчага мастацтва, тэатра, кіно і тэлебачання, музыкі, дызайна, народнага мастацтва[1].
«Мастацтва» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Заснавальнік | Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь |
Галоўны рэдактар | Міхаіл Фёдаравіч Раманюк, Яўген Міхайлавіч Сахута, Аляксей Дудараў, Вадзім Аляксеевіч Салееў і Мікола Гіль |
Заснавана | 1983 |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс | |
Вэб-сайт | kimpress.by/mastactva |
Гісторыя Правіць
Выдаецца са студзеня 1983 года ў Мінску на беларускай мове (да 1992 года пад назвай «Мастацтва Беларусі»)[2]. З 2002 года з’яўляецца часткай рэдакцыйна-выдавецкай ўстановы «Культура і мастацтва», куды ўваходзіць разам з газетай «Культура».
Сучаснасць Правіць
Заснавальнік — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Наклад (на сярэдзіну 2012 года) – каля 2 тысячы асобнікаў.
Рэдакцыйная калегія: Таццяна Арлова, Алеся Белявец, Гаўрыла Вашчанка, Вольга Дадзіёмава, Міхась Дрынеўскі, Інеса Душкевіч, Валерый Жук, Эдуард Зарыцкі, Таццяна Мушынская, Уладзімір Рылатка, Рычард Смольскі, Уладзімір Тоўсцік, Расціслаў Янкоўскі, Аляксандр Яфрэмаў.
Галоўныя рэдактары Правіць
- Міхась Раманюк (1983—1985)
- Яўген Міхайлавіч Сахута (1985—1991)
- Аляксей Дудараў (1991—2002)
- Вадзім Аляксеевіч Салееў (2002—2004)
- Мікола Гіль (2004—2008)
- Людміла Грамыка (2008—2014)
- Алена Каваленка (з 2015)
Зноскі
- ↑ Анатоль Смольскі. «Мастацтва» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. — С. 93.
- ↑ «Мастацтва» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 197.
Літаратура Правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- «Мастацтва» // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 468. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.